До начала акции
00
Забыли пароль?

Введите email или номер телефона и мы вышлем вам временный пароль. Изменить его вы сможете самостоятельно в вашем профиле

Кола(с) часу
Минск
расписание программы
Распечатать
Отправить
Расписание программы
Время может корректироваться, уточняйте на месте.

Час знаёмства!

15.00 – 19.00

Музейная сядзіба.

15.00 – 15.30 – выступленне тэатра пантамімы МДЛУ «Мімы спяшаюцца на дапамогу»

15.30, 16.15, 17.00 – батлеечная інтэрмедыя “На Юр’я” ад арт-гурта “Церніца”

Зона альтанкі.

15.00 – 17.00 – інтэрактыўная пляцоўка з займальнымі майстар-класамі для дзяцей і дарослых (кожную гадзіну)

Музейная сядзіба

15.00 – 17.00 – гульня-квэст “У грыбы з дзядзькам Якубам” (кожную гадзіну)

Выставачная прастора 1 паверха

16.00 – 17.00 – куратарская экскурсія па часовай экспазіцыі карцін Барыса Аракчэева “Вобразы родныя мілага краю”.

Вялікая гасцёўня

17.00 – 18.00

  • прэзентацыя “Выстаўкі адной карціны” (1925г.) з калекцыі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея,
  • прэзэнтацыя выстаўкі “Годны Народны” з фондаў музея Якуба Коласа,
  • лекцыя пра жыццёвы і творчы шлях Абрама Бразера ад мастацтвазнаўцы Таццяны Бембель

Рабочы кабінет Якуба Коласа

19.30, 20.00, 20.30 – аўтарская экскурсія “Сны Якуба Коласа” ад галоўнага захавальніка фондаў, праўнучкі Якуба Коласа Васіліны Міцкевіч

! кошт квітка – 10 бел руб., абавязковы папярэдні запіс, колькасць месцаў строга абмежаваная.

Час гістарычнай рэканструкцыі!

Музейная сядзіба.

16.00 – 18.00 – «Прызыўны пункт» рускай імператарскай арміі ад ВГР “Нашчадкі”

Час спяваць!

18.30 – 19.00 Зона каля часовай экспазіцыі “У хвалях няспыннага руху…”. Традыцыйныя беларускія спевы ад фальклорнага гурта “Соль”.

Час танчыць!

19.00 – 20.00 Зона каля часовай экспазіцыі “У хвалях няспыннага руху…”. Традыцыйныя беларускія танцы ад Капэлы традыцыйнай музыкі “Анягож”.

Час слухаць музыку!

Музейная сядзіба.

20.00 – 21.00 – канцэрт барочнай музыкі ад музыкі і этнографа Алеся Лася

Вялікая гасцёўня.

21.00 – 22.00 – гурт “Zvonku”

! кошт квітка – 20 бел руб., абавязковы папярэдні запіс, колькасць месцаў абмежаваная.

Час глядзець!

Прастора экспазіцыі “У хвалях няспыннага руху…”: 

21.30 – 23.00 – прагляд першага беларускага фільма “Забітая жыццём” (1926г.) у прасторы мемарыяльнага гаража Якуба Коласа з жывым музычным суправаджэннем ад тапёра.

Государственный литературно-мемориальный музей Якуба Коласа. Кола(с) часу... Музейная ноч 2026.

Ёсць ночы, якія не хочацца прапускаць. Калі музей перастае быць проста будынкам і становіцца парталам. Кола(с) часу спыняецца на імгненне, каб мы маглі пачуць, як дыхае гісторыя. У гэтую ноч сядзіба Якуба Коласа ажывае інакш: з музыкай, танцамі, нямым кіно і рэканструкцыяй.

16 мая запрашаем у Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа на «Музейную ноч».

Час знаёмства!

15.00 – 19.00

Музейная сядзіба.

15.00 – 15.30 – выступленне тэатра пантамімы МДЛУ «Мімы спяшаюцца на дапамогу»

15.30, 16.15, 17.00 – батлеечная інтэрмедыя “На Юр’я” ад арт-гурта “Церніца”

Зона альтанкі.

15.00 17.00 – інтэрактыўная пляцоўка з займальнымі майстар-класамі для дзяцей і дарослых (кожную гадзіну)

Музейная сядзіба

15.00 – 17.00 – гульня-квэст “У грыбы з дзядзькам Якубам” (кожную гадзіну)

Выставачная прастора 1 паверха

16.00 17.00 – куратарская экскурсія па часовай экспазіцыі карцін Барыса Аракчэева “Вобразы родныя мілага краю”.

Вялікая гасцёўня

17.00 18.00

  • прэзентацыя “Выстаўкі адной карціны” (1925г.) з калекцыі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея,

  • прэзэнтацыя выстаўкі “Годны Народны” з фондаў музея Якуба Коласа,

  • лекцыя пра жыццёвы і творчы шлях Абрама Бразера ад мастацтвазнаўцы Таццяны Бембель

Рабочы кабінет Якуба Коласа

19.30, 20.00, 20.30аўтарская экскурсія “Сны Якуба Коласа” ад галоўнага захавальніка фондаў, праўнучкі Якуба Коласа Васіліны Міцкевіч

! кошт квітка – 10 бел руб., абавязковы папярэдні запіс, колькасць месцаў строга абмежаваная.

Час гістарычнай рэканструкцыі!

Музейная сядзіба.

16.00 – 18.00 – «Прызыўны пункт» рускай імператарскай арміі ад ВГР “Нашчадкі”

Расповед пра ўніформу Першай сусветнай вайны, цікавыя моманты і факты пра Якуба Коласа ў гэты час.

Час спяваць!

18.30 – 19.00

Зона каля часовай экспазіцыі “У хвалях няспыннага руху…”

Традыцыйныя беларускія спевы ад фальклорнага гурта “Соль”.

Час танчыць!

19.00 – 20.00

Зона каля часовай экспазіцыі “У хвалях няспыннага руху…”

Традыцыйныя беларускія танцы ад Капэлы традыцыйнай музыкі “Анягож”.

Час слухаць музыку!

Музейная сядзіба.

20.00 – 21.00 – канцэрт барочнай музыкі ад музыкі і этнографа Алеся Лася

Алесь Лось – музыка, мастак, этнаінструментолаг. Капэла Алеся Лася спыняе час і запрашае зрабіць разам падарожжа ў мінулае. Разам мы даведаемся шмат цікавага пра гісторыю беларускай музыкі, пачуем музыку эпохі барока ў выкананні капэлы Алеся Лася, і, канешне ж, будзем танчыць.

Вялікая гасцёўня.

*21.00 – 22.00 – гурт “Zvonku

Zvonku аб'ядналіся з мэтай ствараць сучасную беларускую музыку, рабіць яе моднай, стылёвай, моладзевай. Музыкі ствараюць песні не толькі на сур'ёзныя тэмы, але і іранічныя драйвовыя трэкі. Тым не менш хлопцы перыядычна здзіўляюць глыбокімі творамі, часам нават трагічнымі. З нядаўняга часу гурт мае акустычную праграмму, якую і плануе прадставіць слухачам падчас выступа на Ночы Музеяў

! кошт квітка – 20 бел руб., абавязковы папярэдні запіс, колькасць месцаў абмежаваная.

Час глядзець!

Прастора экспазіцыі “У хвалях няспыннага руху…”:

*21.30 – 23.00 – прагляд першага беларускага фільма “Забітая жыццём” (1926г.) у прасторы мемарыяльнага гаража Якуба Коласа з жывым музычным суправаджэннем ад тапёра.

! кошт квітка – 20 бел руб., абавязковы папярэдні запіс, колькасць месцаў абмежаваная.

Сардэчна запрашаем!


Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02, 353 17 03

Час правядзення: 15.00 – 23.00

Месца правядзення: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (будынак і сядзіба)

Кошт уваходнага білета – 15 бел. руб.

!Звярніце ўвагу! На некаторыя мерапрыемствы – асобны кошт!

Программа 2026