НЦСМ традыцыйна далучаецца да штогадовай міжнароднай акцыі «Ноч музеяў».
Сёлета «Ноч музеяў у НЦСМ» пройдзе 16 мая з 19:00 да 23:30 на пляцоўцы па адрасе: вул.Някрасава, 3.
Мы падрыхтавалі для вас насычаную праграму, якая ўключае ў сябе: арт-дыскусію, лекцыю, майстар-клас, artist talk, медытатыўны сэйшн і квэст.
Кошт квітка на Ноч музеяў у НЦСМ - 30 р.
Распачнем нашу праграму а 19-й гадзіне з лекцыі мастацтвазнаўцы Алесі Іназемцавай "Праекцыя кахання: эратызм у мастацтве" (18+), на якой пазнаёмімся з тэмай сэксуальнасці ў розных культурах і на працягу розных гістарычных эпох. Другая частка лекцыі пройдзе непасрэдна ў залах выставы "Формы і цені: жаночае", дзе на аснове прадстаўленых работ беларускіх мастакоў разгледзім праяву Анімы ў мужчынскай свядомасці.
!Абавязкова рэгістрацыя па спасылцы!
У 19:30 запрашаем на майстар-клас па стварэнні абвесаў для сумак.
!Рэгістрацыя завершана!
У 21:00 адбудзецца арт-дыскусія ў межах выставы "Складанасці перакладу" з куратарам і мастаком Алегам Ладзісавым. Падчас дыскусіі запрашаем усіх, хто цікавіцца абстракцыянізмам (і не толькі), паразважаць на тэмы сувязі аўтара і гледача, неабходнасці або непатрэбнасці падтрымліваць гэтую сувязь, аб гармоніі ў уяўным беспарадку ліній.
!Абавязкова рэгістрацыя па спасылцы!
Затым, у 21:30, чакаем вас на медытатыўным сэйшэне, дзе пад містычнае гучанне @glowofblack вы паглыбіцеся ў прыемную несвядомасць.
У завяршэнні вечара запрашаем вас на artist talk (18+) з Аляксандрам Шаппо ў межах выставы "Формы і цені: жаночае", на якім пазнаемімся бліжэй з творам мастака, які знаходзіцца ў экспазіцыі выставы, літаграфіяй "Ноч пяшчотная" - прызёрам 7-й Міжнароднай трыенале друкаванай графікі ў Кочы (Японія). Аrtist talk адбудзецца ў 22:30.
!Абавязкова рэгістрацыя па спасылцы!
Падчас усёй праграмы вы зможаце прайсці квэст па выставе "Формы і цені: жаночае" і атрымаць падарунак на памяць ад нашага Цэнтра.
Да сустрэчы!
Данный сайт является информационной платформой и не выступает организатором акции «Ночь музеев». Мы предоставляем музеям возможность бесплатно добавить свою программу на интерактивную карту для привлечения посетителей.
Мы не координируем общую программу акции; не предоставляем финансирование или реквизиты для билетов; не несем ответственность за организацию на местах.
Как это работает?
Мы помогаем музеям заявить о себе, а гостям — легко найти события.
Как подать заявку на размещение? заполнить заявку