Блізіцца чарговая Міжнародная акцыя "Ноч музеяў" 2026!
Музей кнігадрукавання, верны сваім традыцыям, далучаецца да акцыі і прапануе гасцям музейнай ночы адчуць на сабе атмасферу старога манастыра і прагуляцца па яго келлях пры свеце свечак.
Экскурсія-тэатралізацыя "У цемры ажываюць цені" (6+) раскажа вам пра зараджэнне беларускага кнігапісання і кнігадрукавання. Вы навучыцеся пісаць пёрамі і набіраць тэкст. З цемры стагоддзяў да вас з'явяцца цені тых, хто спрычыніўся да з'яўлення кніг сотні гадоў назад.
Чакаем вас 16 мая!
Набіраюцца групы да 20 чалавек (дзяцей ад 6 год і дарослых) па папярэднім запісе на 20.00, 20.20, 20.40 і 21.00.
Кошт удзелу: уваходны квіток у музей - 8 руб. для дарослых і 4 руб. для дзяцей.
Тэлефануйце з 11.00 да 19.00 штодня, акрамя панядзелка 8-0214-46-57-25.
Данный сайт является информационной платформой и не выступает организатором акции «Ночь музеев». Мы предоставляем музеям возможность бесплатно добавить свою программу на интерактивную карту для привлечения посетителей.
Мы не координируем общую программу акции; не предоставляем финансирование или реквизиты для билетов; не несем ответственность за организацию на местах.
Как это работает?
Мы помогаем музеям заявить о себе, а гостям — легко найти события.
Как подать заявку на размещение? заполнить заявку