До начала акции
00
Забыли пароль?

Введите email или номер телефона и мы вышлем вам временный пароль. Изменить его вы сможете самостоятельно в вашем профиле

Разгуляўся Юр'еў конь
Гомель
расписание программы
Распечатать
Отправить
Расписание программы
Время может корректироваться, уточняйте на месте.

  • 17:00 - занурыцца ў магію традыцыйных народных мелодый ад фальклорнага ансамбля "Стаўбунскія вячоркі", які сваімі спевамі адкрые нашу імпрэзу;
  • 17:10 - паўдзельнічаць у адкрыцці новага выставачнага праекта "Іконы і коні";
  • 17:45 - зрабіць уласны традыцыйны абярэг на майстар-класе "Конь з саломы";
  • 18:00 - наведаць куратарскую экскурсію па выставе "Народная ікона Пасожжа", якую правядзе сам аўтар выставы і лепш за ўсіх раскрые яе тэму;
  • 18:45 - убачыць, як выглядае сапраўдны веткаўскі пернік і забраць яго варыяцыю з сабой на памяць на майстар-класе "Роспіс веткаўскага каня";
  • 19:00 - наведаць яшчэ адну куратарскую экскурсію па выставе "Выратаванае Евангелле", дзе аўтар выставы пакажа вам рукапіс, якому 500 год, і раскажа яго сумную і шчаслівую гісторыю;
  • 19:30 - Батлейка: прапануем забыць пра тое, што вы дарослыя, і самім, ці разам з дзецьмі/сябрамі/бацькамі/суседзямі паглядзець батлеечнае прадстаўленне "Юр'еў цуд";
  • 20:00 - наведаць апошнюю куратарскую экскурсію па выставе "Вока", на якой аўтар выставы раскажа вам усё невідавочнае і патаемнае пра код зроку ў культуры;
  • 21:00 - завяршыць гэты цудоўны вечар сумесным праглядам фільма "Юраўскі карагод" - кіно пра абрад на свята Юр’я ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна (аўтар сцэнара і рэжысёр Рэгіна Гамзовіч, 2021 год).
На пляцоўцы каля будынка музея з 17:00 да 20:30 можна будзе:
  • пабачыць, як выразаюцца пернічныя дошкі, з дапамогай якіх робяцца знакамітыя прыгожыя фігурныя веткаўскія пернікі;
  • убачыць ужывую, як адбываецца тая магія - працэс ткацтва на кроснах.

З 18:00 да 20:30 унутры музея будзе працаваць дзіцячая пляцовачка з майстар-класамі і забавамі.

23.05
17:00 - 22:00
Уваход вольны ♦ Вітаецца данат
Ветковский музей старообрядчества и белорусских традиций. Разгуляўся Юр'еў конь

У суботу 23 мая запрашаем вас, даражэнькія, на імпрэзу "Разгуляўся Юр'еў конь"

Вогненны рытм года Каня сустрэўся з подзвігам святога воіна Юрыя, дзень шанавання якога прыпадае як раз на май. Гэтыя два сімвалы - адзін з усходу, другі з глыбіні стагоддзяў - натхнілі нас стварыць унікальную атмасферу сёлетняй Ночы музеяў.

ПРАГРАМА нашай Ночы

Унутры музея можна будзе:

  • 17:00 - занурыцца ў магію традыцыйных народных мелодый ад фальклорнага ансамбля "Стаўбунскія вячоркі", які сваімі спевамі адкрые нашу імпрэзу;
  • 17:10 - паўдзельнічаць у адкрыцці новага выставачнага праекта "Іконы і коні";
  • 17:45 - зрабіць уласны традыцыйны абярэг на майстар-класе "Конь з саломы";
  • 18:00 - наведаць куратарскую экскурсію па выставе "Народная ікона Пасожжа", якую правядзе сам аўтар выставы і лепш за ўсіх раскрые яе тэму;
  • 18:45 - убачыць, як выглядае сапраўдны веткаўскі пернік і забраць яго варыяцыю з сабой на памяць на майстар-класе "Роспіс веткаўскага каня";
  • 19:00 - наведаць яшчэ адну куратарскую экскурсію па выставе "Выратаванае Евангелле", дзе аўтар выставы пакажа вам рукапіс, якому 500 год, і раскажа яго сумную і шчаслівую гісторыю;
  • 19:30 - Батлейка: прапануем забыць пра тое, што вы дарослыя, і самім, ці разам з дзецьмі/сябрамі/бацькамі/суседзямі паглядзець батлеечнае прадстаўленне "Юр'еў цуд";
  • 20:00 - наведаць апошнюю куратарскую экскурсію па выставе "Вока", на якой аўтар выставы раскажа вам усё невідавочнае і патаемнае пра код зроку ў культуры;
  • 21:00 - завяршыць гэты цудоўны вечар сумесным праглядам фільма "Юраўскі карагод" - кіно пра абрад на свята Юр’я ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна (аўтар сцэнара і рэжысёр Рэгіна Гамзовіч, 2021 год).

На пляцоўцы каля будынка музея з 17:00 да 20:30 можна будзе:

  • пабачыць, як выразаюцца пернічныя дошкі, з дапамогай якіх робяцца знакамітыя прыгожыя фігурныя веткаўскія пернікі;
  • убачыць ужывую, як адбываецца тая магія - працэс ткацтва на кроснах.

З 18:00 да 20:30 унутры музея будзе працаваць дзіцячая пляцовачка з майстар-класамі і забавамі.

Па нашай добрай традыцыі, увесь вечар мы будзем мяняць вашы манеткі любога наміналу на нашу смачнейшую гарбату з самавара.


Калі: 23 мая (субота), з 17:00 да 22:00.

Уваход бясплатны, але вітаецца данат (ахвяраванне любога памеру).

Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі - пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

Программа 2026