100 і 1 ноч

17 мая 14:00 — 23:00 

Ночь музеев 2005 в музее Янки Купалы

У рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў – 2025” Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае 17 мая з 14:00 да 23:00 стаць удзельнікам інтэрактыўнай праграмы “100 і 1 ноч”, прысвечанай 100-годдзю надання Янку Купалу звання Народнага паэта Беларусі і 120-годдзю пачатку творчай дзейнасці.

У праграме:

  • 14:00-18:00 – сямейны  квэст “Адпачні з Купалам”.
  • 18:00-18:30 – адкрыццё выставы “Народны паэт.100” і куратарская экскурсія.
  • 18:00-23:00 – захапляльны квэст па экспазіцыі музея “Яго Вялікасць Слова”. 
  • 19:00-20:00 – “Беларуская вечарынка” з Нацыянальным акадэмічным театрам імя Янкі Купалы: урывак са спектакля “Паўлінка”, дэкламацыя вершаў паэта ад Народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч разам з гасцямі вечара. 
  • 20:00-21:00 – арт-група “Церніца” з батлеечным спектаклем “Купальская містэрыя” (16+). 
  • 21:00-22.30 – рэтра-кіно з фондаў музея.
  • 21:00-22:30 – сямейны фальклорны калектыў роду Лямбовічаў “Крона” з майстар-класам па народным танцам і спевам. 
  • 22:30-22:45 – розыгрыш каштоўнага прыза ад Белдзяржстраха. 

Запрашаем акунуцца ў атмасферу беларускай вечарынкі ў Купалавым доме, стаць і гледачамі, і ўдзельнікамі цікавага дзеяння. Будзем гуляць, спяваць і танчыць разам пад добрую беларускую музыку!

Кошт на праграму – 10 рублёў, для дашкольнікаў – бясплатна!

Чакаем вас па вул. Янкі Купалы, 4.