АЎДЫТОРЫЯ №13 або ІДЭАЛЬНЫ РАСКЛАД

18/05/2024, 18:00–23:00

Ночь музеев 2024, Музей истории белорусской литературы, минск

Запрашаем адзначыць Міжнародны дзень музеяў у доме пад нумарам 13 на галоўнай літаратурнай вуліцы Траецкага прадмесця.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прапануе вам ідэальны расклад на гэты чароўны вечар.

Ва ўсім свеце сёлетняя акцыя “Ноч музеяў” пройдзе пад дэвізам “Музеі: адукацыя і даследаванні”. Наш музей пастараўся прадставіць вам свой адукацыйны патэнцыял максімальна атракцыйна: пазнавальна і нясумна. Вас чакаюць самыя розныя актыўнасці, якія дапамогуць і павучыцца, і адчуць сябе даследчыкам музейнай прасторы, і разгадаць сакрэты музейных скарбніц. Лекцыі, практычныя заняткі, віктарыны, гульні, творчыя майстэрні, майстар-класы, музычныя выступленні – усё ў лепшым выглядзе ад лепшых “выкладчыкаў”!

У нашым раскладзе:

  • выступ фолк-дуэта “RALLA”;
  • інтэрактыўная праграма “Капітан далёкіх вандровак”;
  • лекцыя даследчыка Змітра Юркевіча да 205-годдзя Станіслава Манюшкі;
  • музычная праграма квінтэта “Радыё-брас”;
  • літквіз і сямейная гульнятэка ад праекта “Скарбонка гульняў” і Наталлі Галко;
  • экспромт-тэатр “Пярэпыты з паэтамі” ад народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”;
  • сустрэча з Кніжнай феяй Кацярынай Хадасевіч-Лісавой;
  • майстар-клас па традыцыйных беларускіх ляльках ад Ганны Сілівончык.

А ў перапынках – квэсты, вясёлыя разыгранкі, акцыі ды іншыя цікавосткі!

🧐Дык давайце адукоўвацца разам! Магчыма, крок за крокам, што-нішто здолеем спасцігнуць у свеце роднай літаратуры, музыкі і мастацтва. А што цудоўна прабавім майскі вечар – гэта ўжо без сумневу!


Квіткі:

  • 10 рублёў (дзецям да 7 гадоў вольны ўваход).
  • 20 рублёў – агульны квіток на праграмы двух музеяў: Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Чакаем па адрасе: г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13.

Телефоны для даведак:

  • +375 (17) 363-56-21
  • +375 (17) 363-94-65