18 мая 10.00 — 23.00

Ночь музеев 2024 в Полоцке

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае жыхароў і гасцей горада далучыцца 18 мая да Міжнароднага дня музеяў і Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў — 2024». Музеі запаведніка традыцыйна адчыняюць свае дзверы для наведвальнікаў днём (з 10.00 да 18.00) і вечарам (з 18.00 да 23.00) і прапануюць спецыяльную праграму, якая ўключае выставы і мерапрыемствы, інтэрактыўныя праграмы і квэсты, канцэрты і цікавыя сустрэчы.

У праграме магчымы змяненні і прыемныя сюрпрызы.

Прыродна-экалагічны музей

11.00 — 16.00 Працуе міні-заапарк «ЗооЛэнд» (аддзел экалагічнага выхавання ДУДА) — пры адсутнасці дажджу


Дзіцячы музей

15.00 Пазнавальна-забаўляльная праграма з майстар-класам па вырабе мяккай цацкі «Мы неразлучныя сябры — Цацка, мама, я і ты!»

Узроставае абмежаванне 4+
Удзел — па ўваходных квітках
Папярэдні запіс па тэл. 46-45-58 (колькасць удзельнікаў у групе — не больш за 25 чал.)


Мастацкая галерэя

16.00 Канцэрт вучняў фартэпіяннага аддзялення Полацкай дзіцячай школы мастацтваў. Кіраўнік Н. М. Лапіцкая

Па ўваходных квітках

17.00 Адкрыццё выстаў Рымы Карачан «Поёт, взлетая, кисть» (графіка сумі-э) і Марыны Бекеевай «Жывапіс»


Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага

18.3019.3020.30. Тэатралізаваная дзея «Урокі манаха Сімяона» (для дзяцей 6–12 гадоў).

Ночь музеев 2024 в Музее книгопечатания Полоцк

У гэтым годзе спаўняецца 395 год з дня нараджэння нашага земляка, асветніка Сімяона Полацкага. Менавіта ён стане галоўным героем мерапрыемства Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў-2024» у Музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага. Для юных гледачоў 6—12 гадоў (а таксама іх бацькоў) адбудзецца тэатралізаваная дзея «Урокі манаха Сімяона». Гэта пагружэнне ў эпоху жыцця маладога Сімяона ў Полацку, калі ён быў настаўнікам Брацкай школы. Запрашаем усіх, хто хоча пабываць у ролі вучняў знакамітага палачаніна!

Пачатак дзеі ў 18.30, 19.30, 20.30

Колькасць месцаў абмежаваная. Запіс абавязковы (тэл.: +375 214 46-57-25)

Уваход на мерапрыемства:

  • 2 руб. для дарослых,
  • 1 руб. для дзяцей.

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я

18.00 Адкрыццё выставы лялек з Лепельскага Цэнтра рамёстваў «Беларускі традыцыйны строй у мініяцюры»

19.0020.30 Музейны квэст «Скарб бабкі Агапкі». Пераможцаў чакае цікавы прыз!

Ночь музеев 2024 в музее ткачества Полоцк

Раней людзі гаварылі, што ёсць такая чароўная ноч, у якую можна адшукаць у лесе папараць-кветку. Гэта расліна незвычайная, нашы продкі верылі, што таму, хто яе знойдзе, яна дае звышнатуральныя якасці: разумець мову жывёл і раслін, лячыць людзей ад розных хвароб, ведаць будучыню, бачыць скрозь зямлю схаваныя скарбы…

А хто з нас не марыў хоць аднойчы знайсці сапраўдны скарб? Колькі цікавых гісторый пра схаваныя скарбы мы чулі ў дзяцінстве!

Кожны год у маі месяцы праходзіць незвычайная «музейная» ноч, калі наш Музей ператвараецца ў чароўную прастору — прастору адкрыццяў, цікавых прыгод, здзяйсненняў запаветных мар… І гэты год не з’яўляецца выключэннем!

18 мая ў 19.00 і 20.30 у рамках штогадовай Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў — 2024» Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрашае ўсіх жадаючых паўдзельнічаць у гульні-квэсце «Скарб бабкі Агапкі». І няхай пашанцуе самым кемлівым!

Кошт удзелу — 2 руб.
Узроставае абмежаванне 12+


Дзіцячы музей

18.00 Пазнавальна-забаўляльная праграма з майстар-класам па вырабе мяккай цацкі «Мы неразлучныя сябры — Цацка, мама, я і ты!»

Узроставае абмежаванне 4+
Удзел — па ўваходных квітках
Папярэдні запіс па тэл. 46-45-58 (колькасць удзельнікаў у групе — не больш за 25 чал.)


Домік Пятра I

Гульнёва-забаўляльная праграма «МЧС спешит на помощь полочанам!»:

Ніжняя зала Доміка Пятра I:

18.00 — 23.00 Часовая экспазіцыя «Утаймавальнікі вогненнай стыхіі»

Дворык Доміка Пятра I:

18.00 — 20.00 Гульнятэка «Спецатрад 112»
20.30 — 21.00 Прэзентацыя Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства
21.30 — 22.30 Музычная пляцоўка «З песняй па жыцці»

Вуліца Ніжне-Пакроўская — насупраць Доміка Пятра I:

18.00 — 21.30 Выстава пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання
20.00 — 20.30 Пажарны крос-фіт
21.00 — 21.30 Паказальныя выступленні супрацоўнікаў МНС


Краязнаўчы музей

18.00 — 23.00 Працуе выстава «ПроСовторг»

19.0020.0021.00 Кінавіктарына «І гэта ўсё — савецкі гандаль!»

Ночь музеев 2024 в Полоцке, краеведческий музей


Прыродна-экалагічны музей

18.00 — 20.00 Настольная гульня «Прыродны калейдаскоп» — у ландшафтным садзе (пры неспрыяльных умовах надвор’я — у выставачнай зале)

20.00 Выступае тэатр песні «Субботея» (г. Наваполацк) — у ландшафтным садзе

18.00 — 23.00 Працуе фотавыстава Васіля Белякова (г. Паставы) «Хрупкая красота»


Мастацкая галерэя

18.00 — 22.30 Выстава-продаж акварэляў Фелікса Гумена ў мастацкім салоне

18.00 — 19.30 Перформанс «Запрашаюць музеі Полацка. Мастацкая галерэя» з удзелам сяброў коннага клуба «У Кузі на ранча». Прапануецца фотасесія і катанне верхам (на пляцоўцы за Мастацкай галерэяй)

18.30 Майстар-клас «Японскае мастацтва сумі-э» ад Рымы Карачан (Мінск)

Кошт удзелу — 5 руб

19.30 «Музычныя замалёўкі». Выступленне вучняў Полацкай дзіцячай школы мастацтваў: класа аргана К. Пагарэлай, класа флейты М. Шыцько, інструментальнага ансамбля «Festivo» пад кіраўніцтвам В. Жыхаравай

21.30 «Гукі і фарбы» — святочны канцэрт. Вікторыя Бабенка — скрыпка, Ксенія Пагарэлая — арган

Кошт квітка — 5 руб 


З 18.00 да 23.00 уваход у музеі:

дарослым — па льготным квітку, дзецям — 1 руб.