21 мая з 16:00 да 24:00 чакаем усіх на штогадовай акцыі “Ноч музеяў – 2022. Пачатак каардынат”.
Музей стане адпраўной кропкай у вашым фантастычным падарожжы. Праз прызму ўяўлення вы зможаце пабываць у мінулым і зазірнуць у будучыню, іначай разгледзець звыклыя выявы і надаць ім новыя сэнсы, а для глыбейшага разумення мы прапануем сваю альтэрнатыўнаю мову камунікацыі.
У пачатку каардынат кожны зможа трансфармавацца, каб прадоўжыць сваё падарожжа. Арыенцірам будуць служыць залы нашага музея, а культура краін, якая там прадстаўлена, – вектарамі.
У праграме:
- новыя выставы;
- майстар-класы;
- падарожжа па Індыі;
- Французскі салон;
- гульні для дзяцей;
- светлавыя інсталяцыі;
- музычны паказ.
Кошт білета на акцыю “Ноч музеяў – 2022”:
- 15 руб. (дарослыя)
- 7 руб. (навучэнцы).
Папярэдні продаж білетаў у касе музея з 18 мая.