Ноч музеяў у Заслаўі
Этнаграфічны комплекс «Млын» запрашае!
У праграме свята:
- квэст для дзяцей і дарослых «Ад зерня да каравая» (удзельнікаў чакае салодкі пачастунак),
- гульня «Адгадай мелодыю»,
- развучванне народных танцаў,
- майстар-класы: «Як жылі сем’і ў даўніну. Гліняныя цацкі», «Я ў матулі прыгажуня» — выраб упрыгожванняў,
- продаж сувеніраў.
Час: 20 траўня з 19.00 да 22.00
Адрас: Заслаўе, зав. Савецкі, 8
Прыходзьце, будзе цікава!