Міфы, легенды, паданні, беларусаў і іншых народаў

19 мая 18.30 – 22.30

Музей истории города Гомеля, Ночь музеев 2023

У праграме:

У залах музея арганізаваны экспазіцыі, інтэрактыўныя зоны з гульнямі, загадкамі, квэстамі, звычайнымі і незвычайнымі экскурсіямі, канцэрт камернага састава сімфанічнага аркестра гомельскіх гарадскіх аркестраў, мініяцюры ад народнага тэатра “ДКФэст”.

Таксама адбудзецца адкрыццё выстаўкі персанажаў міфалогіі Беларусі. На выстаўцы прадстаўлены: камп’ютарны жывапіс з серыі «Беларускі бестыярый» Яўгена Ката, лялькі Яўгеніі Кот, акварэлі Яўгеніі Валента, скульптуры Валянціна Папова. Асноўнай ідэяй выстаўкі з’яўляецца знаёмства гамяльчан і гасцей горада з багаццем беларускай міфалогіі.

Музей истории города Гомеля, ночь музеев 2023

На прылягаючай тэрыторыі арганізаваны: музычная пляцоўка, дзе праграму прадставяць творчыя калектывы ДК Фестывальны, ГЦК і іншых устаной Гомеля дэфіле, жывыя скульптуры ад тэатра “Класік”, горад майстроў, дзіцячая пляцоўка, фотазона, фудзона і многае іншае.

УСЕ ПЛЯЦОЎКІ БУДУЦЬ ПРАЦАВАЦЬ з 18.30 да 22.30 (ДЗІЦЯЧАЯ да 21.00).