АДНОЙЧЫ Ў МЯСТЭЧКУ
25 мая 19.00
Надыйшоў час акунуцца ў местачковую атмасферу разам з Музеем гісторыі і культуры габрэяў Беларусі. Наведвальнікаў чакае надзвычай яскравая музычна-танцавальная праграма, унікальны квэст і экскурсія для ўсіх жадаючых.
Мерапрыемства распачне Алесь Лось і Алеся Сівохіна з лекцыяй-канцэртам пра музычную культуру штэтлаў — толькі жывы гук! Працягне падзею Юлія Літвінава з танцавальным майстар-класам. Наведвальнікі запрашаюцца прайсці квэст, прагуляцца па музейнай экспазіцыі ды завершыць вечар у сяброўскай атмасферы.
ПРАГРАМА ВЕЧАРА:
- 19.00-20.00 — Лекцыя-канцэрт “Клезмерская музыка” (Алесь Лось і Алеся Сівохіна).
- 20:00-20:20 — Кава-брэйк
- 20:20-21:00 — Танцавальны майстар-клас (Юлія Літвінава)
- 21:00-22:30 — Тэматычны квэст, экскурсія і пачастункі.
Уваход вольны!
Запоўніць форму рэгістрацыі па спасылцы
Калі ўзнікаюць пытанні з формай, то пазначыць імя і колькасць наведвальнікаў можна ў паведамленні на tradycyjnystroj@gmail.com
Пачатак: 25 мая ў 19:00
Адрас: Мінск, вул. Веры Харужай, 28