20 мая
18:00 — 23:00
Ласкава запрашаем усіх, хто жадае патрапіць у чароўную атмасферу музейнай ночы!
Госці святочнага мерапрыемства змогуць перанесціся ў Мінск часоў Першай сусветнай вайны, прайсціся па пакоях Змітрака Бядулі і яго сясцёр, даведацца ці ўзгадаць, якімі падзеямі жыла тагачасная беларуская інтэлігенцыя, адчуць сябе ўдзельнікамі клуба “Беларуская хатка” і атрымаць шмат станоўчых эмоцый.
У праграме – экскурсія-квэст “Спасцігаем і падарожнічаем разам”, падчас якой можна паспрабаваць свае сілы ў якасці сапраўднага даследчыка: падрабязна пазнаёміцца з насычанай гісторыяй нашага ўтульнага дома, даведацца каму ён належыў і зазірнуць у самае сэрца музея “Беларуская хатка” – мемарыяльны пакой Максіма Багдановіча, дзе за вокнамі заўсёды гаспадарыць ноч…
Пасля наведвання экспазіцыі і выканання заданняў квэста госцю абавязкова прапануюць сфатаграфавацца ў інтэр’ерах музея, праз магію фотаздымкаў адчуць сувязь часоў, а таксама дакрануцца да прыгажосці музычнага мастацтва – натхніцца шчырым і мілагучным выкананнем інструментальных твораў.
Жадаючыя змогуць прыняць удзел у майстар-класе па вырабе батлеечнай лялькі з паперы, даведацца пра цікавыя моманты з жыцця музейных прадметаў…
Увазе гасцей будуць прапанаваныя цікавыя батлеечныя інтэрмедыі з жыцця XIX стагоддзя, якія звяртаюць нас да вытокаў прафесійнага беларускага тэатра.
Уваход:
- дзеці да 3 гадоў — бясплатна;
- дзеці да 12 гадоў — 3,00 бел.руб;
- дарослыя — 5,00 бел.руб.
📍 Вул. Рабкораўская, 19 ( ст.м. «Інстытут культуры»)
📞 375-52-13