До начала акции
00
Забыли пароль?

Введите email или номер телефона и мы вышлем вам временный пароль. Изменить его вы сможете самостоятельно в вашем профиле

Ночь музеев 2026 в Суле
д. Сула
расписание программы
Распечатать
Отправить
Расписание программы
Время может корректироваться, уточняйте на месте.

18.30 Інтэрактыўная вандроўка “Паляванне на цмока”.
Парк истории «Вялікае княства Сула». Ночь музеев 2026

На беразе чароўнай ракі стаяла Вялікае Княства Сула. Не было на гэтай зямлі ні войнаў, ні голаду, бо людзі там мелі шчасце. Яно жыло ў кожным двары - у смеху дзяцей, у ціхім сямейным вечары, у багацці, што само ішло ў рукі.

Але аднойчы прыляцеў Цмок...

...шэры і ціхі, як туман. І пачаў ён збіраць шчасце. Спачатку па адной усмешцы, потым па цёпламу слову, а потым цалкам сцягнуў яго ў свой склеп, дзе ператварыў у шэры попел.

Шаноўнае спадарства! Трэба дапамога!

Запрашаем 16 мая на “Ноч музеяў”.

Пачатак інтэрактыўнай вандроўкі “Паляванне на цмока” а 18:30.

Запрашаем разам вызваліць жыхароў княства.

Парк (лакацыі і кропкі харчавання) працуе да 22:00.

Таксама прапануем застацца ночыць ва ўтульных гатэлях.

Тэлефон для справак: +375 (44) 544-54-51

Для тых, хто застаецца ночыць у нашых гатэлях - уваходныя квіткі на 2 дні (дзень заезда і выезда) у падарунак.

Программа 2026