Ужо ў гэтую суботу пройдзе Міжнародная акцыя «Ноч музеяў - 2025». У рамках акцыі мы падрыхтавалі для вас некалькі цікавых мерапрыемстваў, адным з якіх стане «Кветка-квіз».
У праграме:
Кветка-квіз
Запрашаем усіх жадаючых праверыць сваю эрудыцыю! Пытанні НЕ будуць звязаны з біялогіяй, экалогіяй і г.д. Таму не палохайцеся назвы і смела запісвайцеся на квіз. Мы запрашаем усіх, хто цікавіцца беларускай мовай, культурай, музыкай, літаратурай, мастацтвам.
Пераможцаў чакаюць прыемныя прызы!
Увага! Абавязковы папярэдні запіс па тэл. 46-30-41.
Выстава «Раслінны матыў у традыцыі беларусаў: тэкстыль, побыт, фальклор»
У традыцыйнай культуры беларусаў расліны фарміруюць асяроддзе пражывання чалавека, у той жа час яны з’яўляюцца важным фрагментам духоўнай культуры беларускага народа.
Выстава «Раслінны матыў у традыцыі беларусаў: тэкстыль, побыт, фальклор» раскрывае глыбіню ўзаемадзеяння беларусаў з прыродай праз раслінныя малюнкі і арнаменты ў разнастайных сферах жыцця.
Данный сайт является информационной платформой и не выступает организатором акции «Ночь музеев». Мы предоставляем музеям возможность бесплатно добавить свою программу на интерактивную карту для привлечения посетителей.
Мы не координируем общую программу акции; не предоставляем финансирование или реквизиты для билетов; не несем ответственность за организацию на местах.
Как это работает?
Мы помогаем музеям заявить о себе, а гостям — легко найти события.
Как подать заявку на размещение? заполнить заявку