До начала акции
00
Забыли пароль?

Введите email или номер телефона и мы вышлем вам временный пароль. Изменить его вы сможете самостоятельно в вашем профиле

Крылы часу
Минск
Крылы часу
Популярное
расписание программы
Распечатать
Отправить
Расписание программы
Время может корректироваться, уточняйте на месте.

17 мая запрашаем разам на “крылах часу” здзейсніць падарожжа па беларускай гісторыі, каб адкрыць для сябе яе невядомыя старонкі.

Паспрабаваць сябе ў ролі “першабытнага мастака” або знаўцы сярэднявечных гульняў можна на экспазіцыі “Беларусь ад вытокаў па XVII стагоддзе”. У той жа экспазіцыйнай прасторы не забудзьцеся зазірнуць у майстэрню па вырабу кафлі ці дапамагчы кнігадрукару ў яго важнай працы.

Адчуць атмасферу кірмашоў і гандлёвых вуліц можна на праекце “Ярмарка цудаў”. Тут вас чакаюць творчыя заданні, а таксама знаёмства з самабытным светам гарадскога гандлю.

На выставе “1000 рарытэтаў Беларусі ”Я Вам пішу…” Вам прадставіцца магчымасць акунуцца ў чароўны свет вінтажнай творчасці і зрабіць непаўторную паштоўку сваімі рукамі.

На працягу стагоддзяў Беларусь не аднойчы станавілася арэнай баявых дзеянняў. Праявы мужнасці і гераізму сталі неад’емнай часткай нашай гісторыі. У гэтым вы пераканаецеся ў рамках выставачнага праекта “Беларусь адзіная і непераможная. Тры вайны”. Шэраг актыўнасцей дапамогуць праявіць сваю кемлівасць, логіку і стратэгічныя здольнасці.

Але нягледзячы на самыя цяжкія старонкі нашай гісторыі, беларусы захавалі сваю самабытнасць, працавітасць, мірны характар і таленавітасць. Свае творчыя здольнасці прапануем раскрыць на музычнай пляцоўцы ў конкурсах “Музыка ў асобах”, “Забытыя радкі”, “Ваеннае кіно” і іншых.

17.05
17:00 - 23:00
взрослые - 20 руб. ♦ студенты - 15 руб. ♦ учащиеся - 10 руб.
Национальный исторический музей. Ноч музеяў-2025. Крылы часу.

17 мая 2025 года, напярэдадні Міжнароднага дня музеяў, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь традыцыйна далучыцца да рэспубліканскай акцыі “Ноч музеяў-2025”. У 80-годдзе Вялікай Перамогі яна пройдзе пад назваю “Крылы часу”.

На працягу гісторыі беларускі народ захоўвае памяць аб важных падзеях мінулага, зберагае сямейныя традыцыі і з асаблівым клопатам перадае нашчадкам багатую духоўную і матэрыяльную спадчыну.

17 мая запрашаем разам на “крылах часу” здзейсніць падарожжа па беларускай гісторыі, каб адкрыць для сябе яе невядомыя старонкі.

Паспрабаваць сябе ў ролі “першабытнага мастака” або знаўцы сярэднявечных гульняў можна на экспазіцыі “Беларусь ад вытокаў па XVII стагоддзе”. У той жа экспазіцыйнай прасторы не забудзьцеся зазірнуць у майстэрню па вырабу кафлі ці дапамагчы кнігадрукару ў яго важнай працы.

Адчуць атмасферу кірмашоў і гандлёвых вуліц можна на праекце “Ярмарка цудаў”. Тут вас чакаюць творчыя заданні, а таксама знаёмства з самабытным светам гарадскога гандлю.

На выставе “1000 рарытэтаў Беларусі ”Я Вам пішу…” Вам прадставіцца магчымасць акунуцца ў чароўны свет вінтажнай творчасці і зрабіць непаўторную паштоўку сваімі рукамі.

На працягу стагоддзяў Беларусь не аднойчы станавілася арэнай баявых дзеянняў. Праявы мужнасці і гераізму сталі неад’емнай часткай нашай гісторыі. У гэтым вы пераканаецеся ў рамках выставачнага праекта “Беларусь адзіная і непераможная. Тры вайны”. Шэраг актыўнасцей дапамогуць праявіць сваю кемлівасць, логіку і стратэгічныя здольнасці.

Але нягледзячы на самыя цяжкія старонкі нашай гісторыі, беларусы захавалі сваю самабытнасць, працавітасць, мірны характар і таленавітасць. Свае творчыя здольнасці прапануем раскрыць на музычнай пляцоўцы ў конкурсах “Музыка ў асобах”, “Забытыя радкі”, “Ваеннае кіно” і іншых.

Адчуем хараство і глыбіню беларускай гісторыі разам з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь!

Дата і час правядзення: 17.05.2024, 17.00-23.00.

Кошт білета для дарослых - 20 рублёў, для студэнтаў -15 рублёў, для навучэнцаў-10 рублёў.

Программа 2025