Белорусский государственный музей истории Великой Отечественной войны презентовал сайт на ясном языке, адаптированный для людей с трудностями восприятия информации. В разраб...
Режим работы
10.00 – 18.00
Вторник, Среда, Четверг, Пятница, Суббота, Воскресенье
Характеристика
У апошні час у грамадстве асаблівая ўвага надаецца пытанням захавання і перадачы гісторыка-культурнай спадчыны маладому пакаленню. Сёння на базе музеяў, гарадскіх і сельскіх цэнтраў рамёстваў, палацаў культуры даследуюцца і адраджаюцца малавядомыя і забытыя рамесныя традыцыі, якія бытавалі на тэрыторыі Беларусі з самых старажытных часоў.
Набіванка («выбойка», «крашаніна», «набіванне») — гэта адна з тэхнік дэкарыравання тканіны з выкарыстоўваннем дошкі-клішэ з рэльефным узорам. Набіванка распаўсюдзілася ў XVI — XVII стст. у Віцебску, Магілёве, Полацку, Оршы, Бабруйску. У гэтых гарадах размяшчаліся найбуйнейшыя майстэрні па набіванцы ў XIX ст. А пасля яна распаўсюдзілася і ў малых населеных пунктах. З дапамогай набіванкі дэкарыравалі прадметы хатняга тэкстылю — абрусы, ручнікі, прасціны і г. д. Таксама пры дапаможе набіванкі ўпрыгожвалася тканіна, з якой выраблялі элементы касцюма: сарафаны, кашулі, фартухі. Узоры маглі змяшчаць раслінныя матывы, геаметрычныя фігуры, выявы людзей і жывёл, а таксама сцэны з паўсядзённага жыцця.
З развіццём тэкстыльнай прамысловасці і механізаваннем нанясення малюнка ручная набіванка да канца XIX ст. паступова становіцца незапатрабаванай. У першай палове ХХ ст. вытворчасцю ручной набіванкі займаліся толькі адзінкавыя майстры.
Часовая экспазіцыя «Набіванка: традыцыя і сучаснасць» прадстаўлена ў дзвюх пласкасцях: гістарычнай, што паказвае з’яўленне і развіццё набіванкі ў ХІХ ст. — першай палове ХХ ст. на тэрыторыі Беларусі, і сучаснай, якая адлюстроўвае адраджэнне і пераасэнсаванне старадаўняга майстэрства ў працах майстроў нашага часу.
Дадзеная экспазіцыя з’яўляецца важным крокам у захаванні і папулярызацыі беларускай культурнай спадчыны, становіцца вельмі актуальнай у сучасным свеце, дзе назіраецца павелічэнне цікавасці да традыцыйнай культуры. Гэта яшчэ і прыклад таго, што сапраўдная традыцыя — не застылая, а жывая. Яе можна і трэба адраджаць, пераасэнсоўваць. Набіванка ў якасці старажытнай тэхнікі дэкарыравання тканіны мае поўнае права заняць сваё месца ў беларускім мастацтве. Набіваныя тканіны — выдатны багаты матэрыял для працы рамеснікаў і дызайнераў.
Часовая экспазіцыя «Набіванка: традыцыя і сучаснасць» падрыхтавана ў рамках аўтарскага праекта «Полацкая набіванка» пры падрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы культуры на 2025 год.
Эта выставка – увлекательное путешествие в атмосферу Нового года прошлого века, наполненное ностальгией, тёплыми воспоминаниями и очарованием прошедшей эпохи. Среди экспонатов более 400 ёлочных украшений, включая ватные, стеклянные и картонажные игрушки, производителями которых были различные артели и фабрики: «Ёлочная игрушка», «Детская игрушка», «Промигрушка», «Культигрушка», Артель имени Шаумяна, Научно-исследовательский институт игрушки и другие.
Представлены ёлочные игрушки из наборов, посвящённых сказкам: «Чиполлино», «Доктор Айболит», «Морозко» и не только. Тематическое разнообразие дополнили также агитационные игрушки и расписные шары.
Эти украшения не только яркое воплощение богатой палитры художественных техник советского декоративно-прикладного искусства, но и свидетели насыщенных яркими впечатлениями, радостью и уютом семейных праздников. Посетители смогут проследить за эволюцией новогодних украшений, изменениями в используемых материалах и сюжетах.
На примере этой выставки можно понять, почему музеям и коллекционерам так важно сохранять предметы быта: такие экспонаты передаются из поколения в поколение и являются частью нашей культурной памяти. Каждая игрушка хранит тепло прошлого, создавая особую эмоциональную связь с праздником и напоминая о важности традиций. Взглянуть на коллекцию будет интересно не только тем, кто хорошо помнит праздники своего советского детства: молодые посетители смогут проникнуться эстетикой прошлого, увидев изделия ручной работы, которые украшали елки их мам и пап, бабушек и дедушек. Экспозицию дополняют карнавальные маски, рождественские и новогодние открытки, фигуры Деда Мороза и другие тематические экспонаты.
Приглашаем поддаться ностальгии и сохранить эти волшебные мгновения в сердце. Ждем вас на выставке!
На выставке представлены акварели разных творческих периодов мастера, от 1960-х до сегодняшнего дня, но объединяет их одно – любовь к жизни и к городу над Двиной.
Произведения Феликса Гумена находятся во многих музеях и частных коллекциях мира. Акварельная феерия Феликса Гумена выступает неповторимой гранью культурной жизни города Витебска.
В Быховском историко-краеведческом музее работает выставка "15 лет поиска", которая посвящена пятнадцатилетию деятельности поисковой группы "Быховский рубеж".
Телефон для справок и записи: (802231)49458

Доктар гістарычных навук, пісьменнік, краязнаўца. Нарадзіўся Генадзь Аляксандравіч Каханоўскі 8 студзеня 1936 года ў вёсцы Дамашы Маладзечанскага раёна.
Яго бацька, Аляксандр Аляксеевіч, хоць і меў тры класы адукацыі, але добра пісаў, па-майстэрску іграў на балалайцы і мандаліне. Быў майстравым чалавекам, любіў зямлю, трымаўся яе. А маці – Наталля Мікалаеўна Капуцкая – паходзіла з Маладзечна, дзе яе бацька вёў гаспадарку і адначасова працаваў паштовым служачым.
У 1945 годзе Генадзь Каханоўскі становіцца вучнем Насілаўскай сямігадовай школы, у 52-м перайшоў у Лебедзеўскую сярэднюю школу. Вучыўся і адначасова працаваў у калгасе. I ў тым жа годзе быў прызваны на вайсковую службу. Пад канец службы з дазволу камандзіра часці ён едзе ў Маскву і паспяхова здае экзамены ў педагагічны інстытут на гістарычна-філалагічны факультэт.
У 1963 годзе ў ліку лепшых студэнтаў ён заканчвае Маскоўскі педагагічны інстытут імя Леніна. Па заканчэнні вучобы вярнуўся ў Маладзечна, дзе з 1964 працаваў ў абласным краязнаўчым музеі. Нягледзячы на перашкоды з боку камуністычных улад, стаў спачатку намесьнікам, а потым і дырэктарам Мінскага абласнога краязнаўчага музея ў Маладзечне.
З 1981 Генадзь Каханоўскі стаў старэйшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН Беларусі, з 1991 старэйшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела Нацыянальнага навукова–асветнага цэнтру імя Ф. Скарыны.
У 1989 спрычыніўся да заснавання Беларускага краязнаўчага таварыства і стаў яго першым старшынём. У 1992 абараніў першую ў Беларусі доктарскую дысэртацыю па крыніцазнаўстве матэрыяльнай і духоўнай культуры нашага народу. Напісаў і выдаў шэраг кніг па фалькларыстыцы і археалогіі, даследаванні, прысвечаныя Яўстаху Тышкевічу, Адаму Кіркору, Максіму Багдановічу. Вывучаў муры Койданаўскага кальвінскага збору.
Даследаваў гісторыю археалогіі, музейнай справы, краязнаўства, пытанні аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Выступаў у друку пад псеўданімамі Габрук, Верасень, Г.Гак. Аўтар літаратурна-краязнаўчых нарысаў пра Янку Купалу, Максіма Багдановіча, Яна Баршчэўскага, Адама Гурыновіча, Фелікса Тапчэўскага, Міхася Чарота, гісторыка-эканамічных нарысаў «Вялейка» (1974), «Маладэчна» (1988) і інш. Адзін з аўтараў помніка «Дарозе» ў в.Мясата на Маладзечаншчыне.
Памёр Генадзь Аляксандравіч Каханоўскі 15 студзеня 1994 года, пахаваны на могілках вёскі Насілава. На помніку, зробленым па праекце скульптара Алеся Шатэрніка, высечаны словы: «А ўсё ж такі мы жывём».
Літаратура была і застаецца люстэркам, дзе можна ўбачыць час з яго тэндэнцыямі і выклікамі, тэмы, што хвалююць чалавека і раскрываюць яго асобу. Ва ўмовах новага тысячагоддзя яна мусіць прадставіць новую канцэпцыю свету і чалавека ў ім, выпрацаваць адпаведныя часу ўзоры мастацкага пісьма.
Сучасны перыяд у беларускай літаратуры распачаўся напрыканцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя. Час яго грунтоўнага, дасканалага аналізу як агульнага працэсу, сёння яшчэ не прыйшоў. Мы зараз знаходзімся “унутры” гэтага літаратурнага перыяду і таму не можам бачыць яго агульныя абрысы. Разам з тым можна адзначыць пэўныя адметнасці сучасных літаратурных тэкстаў: зварот да падсвядомага ў псіхалогіі чалавека, медытатыўнасць, асацыятыўнае мысленне, пошукі новай змястоўнасці, арыгінальных прыёмаў і інш.
Экспазіцыя робіць спробу адлюстравання сучаснага перыяду беларускай літаратуры праз прэзентацыю найбольш значных яго твораў: увайсці ў “літаратурную браму ХХІ стагоддзя” запрашаюцца лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2024 года.
Імі сталі Фёдар Гурыновіч з кнігай “Паляўнічая паэма” (намінацыя “Лепшы твор, зборнiк твораў паэзіі”), Віктар Кунцэвіч са зборнікам аповесцяў, апавяданняў і абразкоў “Калі чужая душа — твая” (“Лепшы твор прозы”), Сяргей Міховіч з кнігай “Нам силы дает земля” (“Лепшы твор публіцыстыкі”), Мікола Мікуліч з кнігай “Максім Танк. Асоба, паэзія, лёс” (намінацыя “Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства”, Уладзімір Мазго з кнігай “Загадка — розуму зарадка” (“Лепшы твор для дзяцей і юнацтва”), Алеся Кузняцова з кнігай “Когда трещит лед” (“Дэбют”).
Усіх аўтараў, уганараваных прэстыжнай літаратурнай узнагародай краіны, пры ўсёй іх рознасці, яднае адно – любоў да роднай зямлі, павага да традыцый, закладзеных у нацыянальнай літаратуры слыннымі папярэднікамі.
На выставе будуць прадстаўлены кнігі, газеты, часопісы, рукапісы, дакументы, фотаздымкі, асабістыя рэчы лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2024 года.
Куратар выставы – загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Ірына Расціславаўна Князева (+375 17 395 44 47).
Перед вами уникальное собрание работ из фондов “Минского областного краеведческого музея”, созданных руками женщин разных поколений.
Вязаные салфетки, скатерти, платки стали свидетелями тепла семейных вечеров, спокойствия деревенской жизни и творчества многих женщин. Искусство вязания передавалось от матери к дочери испокон веков. Оно было неотъемлемой частью быта наших предков, позволяя создавать уникальные изделия с использованием традиционных техник и орнаментов, характерных именно для определенной местности. Выставочные экспонаты демонстрируют искусство настоящих мастериц, чьи руки создавали красоту, пользу и радость. Для создания красивых кружевных рисунков, придающих особую легкость и воздушность изделиям использовались различные техники:
Традиционно женщины занимались вязанием преимущественно зимой, когда природа отдыхала, дни становились короче, а долгие вечера располагали к уютному семейному кругу. Именно тогда собирались вокруг печи или стола, рассказывали истории, напевали песни и вязали. Это были минуты покоя и гармонии, наполняющие каждую петлю теплом материнской любви и заботой о близких людях.
На фотаэкспазіцыі прадстаўлены партрэтныя і падзейныя фотаздымкі беларускіх літаратараў ХХІ стагоддзя: ад малодшага пакалення да тых, хто пачаў пісаць яшчэ ў ХХ стагоддзі.
Аўтар мастацкіх фотаздымкаў – Рагнед Малахоўскі – беларускі паэт, аўтар зборнікаў “Беражніца”, “У дзённай мітусні”, “Жыві!”, “Шлях слязы”, намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, рэдактар аддзела паэзіі штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”.
Фотамастацтвам Рагнед Малахоўскі займаецца з 2006 года, яго фотавыстаўкі ладзіліся ў Мінску і Лодзі, фотапрацы публікуюцца ў перыядычных выданнях.
Прыйшоўшы ў літаратуру ў даволі маладым веку, аўтар пасябраваў з многімі майстрамі слова. Ён меў магчымасць сустракацца з імі, назіраць за творчым жыццём, пераймаць майстэрства, вопыт і канешне – фатаграфаваць. Падыход да здымкаў фатографа-аматара заключаецца ў яго імкненні ствараць не банальныя партрэты, а праўдзівыя, жывыя вобразы. Ён ніколі не прымушае асобу пазіраваць, а “ловіць” яе ў пэўны эмацыйны момант – узрушаны, засяроджаны, гарэзлівы, рамантычны і г.д. Як літаратар, ён здольны тонка адчуць стан свайго, блізкага па духу, героя, перадаць яго характар, думкі. За час прафесійнай дзейнасці ў літаратуры Рагнед Малахоўскі паспеў стварыць даволі вялікую фотагалерэю сучаснікаў, літаратараў розных пакаленняў.
Больш за 50 выбітных, яскравых, таленавіных прадстаўнікоў сучаснай беларускай літаратуры, заспетых фатографам у розных жыццёвых сітуацыях, можна пабачыць на фотавыставе.
Запрашаем!
Даведкі: +375 17 395 44 47 (Князева Ірына Расціславаўна).
1 ВАРИАНТ. Это увлекательное путешествие в ИСТОРИЮ родной Минщины. Интересный рассказ экскурсовода сопровождается рядом загадок и зашифрованных посланий, с которыми участникам предстоит справиться и получить отметку на бланке. Игры, головоломки и ребусы переключают внимание и позволяют участнику воспринимать новую информацию легко и непринужденно.
12 невероятных заданий превратят вас на час в исследователей и детективов. Заполненный бланк гарантирует получение ПРИЗА.
Хорошее настроение и желание ещё раз гарантируем!
Предварительная запись ОБЯЗАТЕЛЬНА!!! по тел. 777999. Группы 4 - 15 чел. Возраст участников от 10 лет!!!
2 ВАРИАНТ. Это увлекательное путешествие на ПРИРОДУ родной Минщины. Интересный рассказ экскурсовода сопровождается рядом загадок и зашифрованных посланий, с которыми участникам предстоит справиться и получить отметку на бланке. Игры, головоломки и ребусы переключают внимание и позволяют участнику воспринимать новую информацию легко и непринужденно.
12 невероятных заданий превратят вас на час в исследователей и детективов. Заполненный бланк гарантирует получение ПРИЗА.
Хорошее настроение и желание ещё раз гарантируем!
Предварительная запись ОБЯЗАТЕЛЬНА!!! по тел. 777999. Группы 4 - 15 чел. Возраст участников от 6 лет!!!
В Художественной галерее г. Полоцка работает фотовыставка «ЛЕ КОРБЮЗЬЕ: ЭХО ВРЕМЕНИ», посвящённая творчеству великого архитектора Ле Корбюзье.
Выставка подготовлена в рамках ХVI Национального фестиваля архитектуры, посвящённого 90-летию Белорусского союза архитекторов и организованного творческим союзом по инициативе и при поддержке Посольства Франции и Посольства Швейцарии в Республике Беларусь.
Серия фотостендов знакомит с проектами великого архитектора.
Шарль-Эдуар Жаннере-Гри (1887-1965), более известный по творческому псевдониму Ле Корбюзье, который взял по фамилии своего прадеда Жаннере в 1917 году. Он прославился на весь мир, как французский архитектор швейцарского происхождения, философ, архитектор-футурист, пионер архитектурного модернизма и функционализма, представитель архитектуры интернационального стиля, живописец и градостроитель, теоретик архитектуры, писатель и публицист.
На выставке зритель знакомится с проектами, которые Ле Корбюзье осуществил в двух родных для него странах — Швейцарии, где он родился и сделал первые важные шаги в профессии, и Франции, где он создал собственное архитектурное бюро. Фотографии произведений предоставил Фонд Ле Корбюзье. Знаменитый архитектор никогда не был в Витебске, но эхо Ле Корбюзье в современном пространстве города слышно очень отчётливо. В Советском Союзе изображения проектов Ле Корбюзье , портреты мэтра висели на стенах у многих молодых архитекторов в 1960-е годы. Это считалось вызовом, недосягаемым идеалом современного жилища, символом нового времени.
Ле Корбюзье достиг известности благодаря своим постройкам, всегда самобытным и оригинальным, а также мастерству публициста, борца за гармонию личности и пространства рядом с ней. Здания по его проектам построены на трёх континентах в разных странах — Швейцарии, Франции, Германии, США, Аргентине, Японии, России, Индии, Бразилии.
На выставке возникают ассоциативные параллели между шедеврами классика архитектуры ХХ века Ле Корбюзье и работами современных белорусских архитекторов. На стендах вы увидите архивные планы зданий и QR-коды для более подробного ознакомления с объектами. Ле Корбюзье называют «отцом современной архитектуры».
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч (26 лістапада 1930, Орша – 25 ліпеня 1984, Мінск) – адзін з найвыдатнейшых беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя: паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст. Класік нацыянальнай літаратуры, першы беларускі аўтар, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву. Кавалер Ордэна Дружбы Народаў (1980), лаўрэат прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа (1983) і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984, пасмяротна).
Экспазіцыя займае дзве залы і раскрывае творчы свет пісьменніка, яго жыццёвы і мастацкі шлях праз зварот да казачнай прозы, а таксама прадстаўляе яго выяўленчую спадчыну.
Наведвальнікі пабачаць багатую калекцыю фотаздымкаў, кнігі аўтара, афішы спектакляў паводле яго твораў, ліставанне, уласныя малюнкі Караткевіча, а таксама ілюстрацыі да яго твораў беларускіх мастакоў – Пятра Драчова, Юрыя Зайцава, Валерыя Славука, Лізаветы Пастушэнка і іншых.
Сярод асабістых рэчаў пісьменніка на выставе можна пабачыць пазнавальныя прадметы яго адзення, партфель, гадзіннік, аксесуары для палення, кубак, якім ён карыстаўся падчас апошняй вандроўкі ў 1984 годзе, шматлікія сувеніры, у тым ліку фігуркі чорцікаў з яго знакамітай калекцыі.
Дапаўняюць шэраг экспанатаў скульптурныя выявы Уладзіміра Караткевіча аўтарства Льва і Сяргея Гумілеўскіх.
Экспазіцыя створана на аснове матэрыялаў фондаў і бібліятэкі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Аршанскага музея У.С. Караткевіча, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і хатняга архіва Уладзіміра Караткевіча.
Выстава будзе цікава шырокаму колу наведвальнікаў: школьнікам, студэнтам філалагічных факультэтаў, педагогам і прадстаўнікам творчай інтэлігенцыі, даследчыкам і аматарам беларускай літаратуры.
Куратар – загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Ірына Расціславаўна Князева. Даведкі і замова экскурсій па тэл. +375 17 395 44 47.
Приглашаем вас совершить увлекательное путешествие в мир посуды, наполненный историей, культурой и искусством из фондов «Минского областного краеведческого музея», и окунуться в атмосферу прошлого и настоящего, открывающую секреты старинных традиций и новых тенденций в производстве кружек.
Знакомьтесь с самыми ранними предметами нашего собрания — деревянными и глиняными кубками. Эти артефакты отражают быт и обычаи наших предков, демонстрируя простоту форм и утилитарность функций. Деревянные чаши украшались резными узорами, символически защищавшими владельца от зла и болезней. Глиняные сосуды же подчеркивали значимость природных материалов и мастерского умения гончаров. Керамическая посуда была украшена цветочными орнаментами, растительными рисунками и сценами охоты. Особое внимание уделялось технике росписи глазурью, придававшей изделиям роскошный блеск и долговечность.
В XVIII-XIX веке популярность приобретают изящные фарфоровые чашечки и кофейники, созданные известными производителями, такими как Meissen, Sevres и Limoges. Одним из ярких примеров является знаменитый сервиз "Madonna", созданный фирмой Meissen в конце XIX века. Отличительной чертой сервиза являются нежные пастельные тона, золотистые контуры и мелкая детализация цветов и листьев.
Белоруссия славилась производством качественной столовой посуды ещё в советские времена. Одной из известных фабрик, выпускавших фарфоровую продукцию высокого уровня, была Минская фарфоровая фабрика им. Кирова и Добрушский фарфоровый завод. Их продукция отличалась высоким качеством и соответствовала лучшим стандартам советского периода, продукция белорусских заводов имела много общего с классической посудой аналогичного плана, особенно в плане чистоты цвета, легкости формы и гармоничности декора.
Отдельное внимание уделяется уникальной культуре подстаканника, появившейся в эпоху железных дорог и быстро завоевавшей сердца любителей чая. Русские подстаканники стали незаменимым атрибутом железнодорожного путешествия, позволявшим удобно держать горячий напиток даже в условиях тряски вагона. Сегодня это стильный аксессуар, воплощение традиций гостеприимства и уважения к чаепитию.
XX век принес новые тенденции в дизайне посуды. Стаканы из стекла и металла получили широкое распространение благодаря своей прочности и долговечности. Однако дизайн постепенно становится проще, уступая место функциональности и удобству использования.
XXI век- современные сувенирные кружки. Завершается наше путешествие знакомством с современными сувенирами и памятными подарками. Фарфоровые кружки, выполненные в стиле минимализм, отличаются оригинальностью дизайна и технологичностью производства. Современные технологии позволяют наносить фотографии, надписи и логотипы, превращая обычную посуду в предметы коллекционирования и память.
Каждый экспонат выставки отражает историю своего времени, традиции народа и мастерство создателей. Мы приглашаем вас погрузиться в волшебный мир кружек и насладиться красотой предметов, принадлежащих разным эпохам и культурам.
Беларуская драматургія мае багатую і цікавую гісторыю, якая асабліва інтэнсіўна развівалася ў ХХ стагоддзі. У гэты час узнікалі новыя формы сцэнічнага мастацтва, адкрывалася шмат таленавітых імёнаў, якія пакінулі значны след у нацыянальнай культуры.
Матэрыялы выставы прадстаўляюць выбітных майстроў беларускага сцэнічнага слова, чые юбілейныя даты адзначаюцца ў 2025 годзе:
Язэп Дыла (145 год з дня нараджэння), Леапольд Родзевіч (130), Яўген Рамановіч (120), Андрэй Макаёнак (105), Алесь Петрашкевіч (95) і Аляксей Дудараў (75).
Натхнёны аповедамі бабулі, а таксама прыкладам свайго настаўніка – Альгерда Абуховіча – пісаў п’есы на гістарычную тэматыку Язэп Дыла (Восіп Лявонавіч Дыла). Такія яго творы, як “Юнак з Крошына” і “Падуанскі студэнт” раскрываюць праз люстэрка сцэны лёсы выбітных асоб беларускай зямлі.
Пад уплывам творчасці Янкі Купалы пісаў свае п’есы Леапольд Іванавіч Родзевіч, які адначасова выступаў разам з трупай Ігната Буйніцкага ў Вільні. Яго сцэнічны твор “Збянтэжаны Саўка” стаў адным з першых прыкладаў беларускай камедыі народнага характару.
Паступова ўвага творцаў скіроўваецца і на іншыя тэатральныя плыні: оперу і балет. Піша п’есы і лібрэта да опер “У пушчах Палесся”, “Алеся” і балетаў “Падстаўная нявеста”, “Мара” Яўген Сцяпанавіч Рамановіч.
Другая палова ХХ стагоддзя ў беларускай драматургіі адзначылася глыбокім асэнсаваннем тэм Вялікай Айчыннай вайны, гістарычнага мінулага краіны, праблем экалогіі і маральна-псіхалагічных пытанняў сучаснасці.
Сярод найбольш вядомых драматургаў гэтага перыяду – Андрэй Ягоравіч Макаёнак, Алесь Лявонавіч Петрашкевіч і Аляксей Ануфрыевіч Дудараў. Іх творы адрозніваюцца вострай сацыяльнай накіраванасцю, глыбокім псіхалагізмам і чалавечнасцю. П’есы гэтых аўтараў і сёння застаюцца ў рэпертуарах беларускіх тэатраў, вывучаюцца ў школах і універсітэтах краіны.
Экспазіцыя “Драматург на авансцэне” дае магчымасць наведвальнікам убачыць унікальныя дакументы, фатаграфіі, выданні і сцэнічныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць шлях развіцця беларускай драматургіі, а таксама пазнаёміцца з творчымі лёсамі і спадчынай яе яркіх прадстаўнікоў.
Куратар – загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела І.Р.Князева. Тэл. +375 17 395 44 47.
Приглашаем посетить выставку «Мир больших попугаев», которая будет работать в ГУ "Минский областной краеведческий музей" С 3 ФЕВРАЛЯ ПО 14 МАРТА 2026 г.
У вас есть уникальная возможность увидеть коллекцию живых экзотических птиц:
Время работы: ВТ-ВС 10:00 до 19:00, Понедельник - выходной
ТЕЛЕФОН ДЛЯ СПРАВОК: +80176556655
«Пора творить вечернюю молитву. Уже вечер.
Голубые звезды. Фиолетовая земля. Закрываются лавки».
Марк Шагал. Моя жизнь
Высказывание из автобиографии Марка Шагала отражает две важных для его творчества темы: единства духовного с бытовым и любимых цветов художника. В экспозиции представлены литографии Шагала в оттенках синего и фиолетового, а также черно-белые графические листы на библейские сюжеты. Дополняет выставку синий цвет в работах Анри Матисса, Жоржа Брака и Жоана Миро.
Данный сайт является информационной платформой и не выступает организатором акции «Ночь музеев». Мы предоставляем музеям возможность бесплатно добавить свою программу на интерактивную карту для привлечения посетителей.
Мы не координируем общую программу акции; не предоставляем финансирование или реквизиты для билетов; не несем ответственность за организацию на местах.
Как это работает?
Мы помогаем музеям заявить о себе, а гостям — легко найти события.
Как подать заявку на размещение? заполнить заявку