20 мая 18.00 — 23.00
20 мая з 18.00 да 23.00 музей Янкі Купалы запрашае на “Ноч музеяў 2023”. Мы прапануем стаць удзельнікам інтэрактыўнай праграмы “Шукайце жанчыну!”
18.00 – 18.30. Прэзентуем выстаўку “Бацькаўшчыне” да 110-годзя трэцяга паэтычнага зборніка Янкі Купалы “Шляхам жыцця”, створаную на аснове музейных калекцый. Рукапісы, прыжыццёвыя выданні, фотаздымкі Янкі Купалы распавядуць гісторыю стварэння кнігі і яе шлях да чытача ў ХХ і ХХІ стагоддзях.
18.30 – 21.30. Інтэрактыўная праграма “Шукайце жанчыну!” Толькі ў гэту ноч фонды музея адкрыюць 7 унікальных прадметаў з цікавай гісторыяй, якія належалі “невядомым асобам”! Хто яны – жанчыны, што натхнялі думкі Паэта, напаўнялі сэрца замілаванасцю, былі сапраўднымі сябрамі і музамі? Які след яны пакінулі ў жыцці Янкі Купалы і ў калекцыях музея? Правядзем расследаванне падчас квэсту, знойдзем усе жаночыя “ўлікі” і разгадаем таямніцы.
21.30 – 23.00. «Фолк-дыскатэка» ад гурта “Арацэя”. Новы альбом «Галкі»! Упершыню! Жыўцом! Наталімся энэргіяй аўтэнтычнага вакалу!
Першым 50-ці наведвальнікам – ручкі з аўтографам Янкі Купалы ў падарунак!
Толькі адзін раз на год, толькі адна ноч, толькі 10 рублёў!
Наяўны разлік.
УВАГА 16+