КОЛА(С) ЧАСУ: ЧАС ПАДАРУНКАЎ

18 мая 13.00-01.00

Ночь музеев 2024 в музее Якуба Коласа

 

Музейная ноч “Кола(с) часу: час падарункаў” прысвечаная 65-годдзю музея адбудзецца ў суботу 18 мая 2024 і стане сапраўдным падарункам для дзяцей і дарослых.

Час правядзення: 13.00 – 01.00

Кошт уваходнага білета з 13.00 да 01.00 – 6,50 рублёў, дзеці– 3,50 рублёў

!Звярніце ўвагу! На некаторыя мерапрыемствы – асобны кошт!

Месца правядзення: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (будынак і сядзіба)

Музей Якуба Коласа не чакае падарункаў, а дорыць іх сваім наведвальнікам!

Гасцявы прадмет

13.00 – 00.00 – выстаўка адной карціны “Наваколлі «Чайкі»” з фондаў Мастацкага музея імя Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі ў горадзе Бялынічы

Музейная сядзіба:

Падарунак для маленькіх наведвальнікаў! (3+)

13.00 – 19.00

Зона дубоў

13.00 16.00 – гульня-квэст “У грыбы з дзядзькам Якубам” (кожную гадзіну).

14.00 – 14.30 анімацыйная праграма  ад тэатра пантамімы МДЛУ «Мімы спяшаюцца на дапамогу».

Вялікая гасцёўня

13.30 – 14.30 – тэатралізаванае чытанне кнігі Пірэт Раўд “Цудоўны сад” ад “Каробка – тэатр” (@karobka_teatr).

Пірэт Раўд напісала «Цудоўны сад»… а ад яго, ведаеце, робіцца “дзынь” унутры. Вось маленькае дрэўца, вось прыгоды і зоркі ў небе…  А  што самае цудоўнае ў свеце? Давайце маляваць свае сады каляровымі фантазіямі. Там і цукеркі растуць на дрэвах, і сіні сабака, і маліна памерам з яблык… А што самае цудоўнае для вас? А калі гэта не што, а хто?! Тады хутчэй абдыміце яго, можа і ў думках, і нікуды не адпускайце!

Кошт – 10,00 рублёў

15.30 – 16.30батлейка “Дом з марамі”.

Што такое батлейка? Чароўны куфар, які прыйшоў да нас з XVI стагоддзя. Ен паказвае беларускія казкі: народныя, класічныя і зусім новыя. Традыцыйны і адначасова сучасны лялечны тэатр @domzmarami актуальны і спадабаецца дарослым і дзецям. Пасля прагляду батлейкі становіцца так салодка і ўтульна на душы, што абавязкова пачынаеш марыць… Гасцей музея чакае мадэрнізаваная батлейка са святлом, гукам і сучасным стылем лялек. Наведвальнікі ўбачаць 5 казак, а таксама даведаюцца пра заснаванне батлеечнага тэатра паміж гісторыямі.

Кошт білетаў – 15,00 рублёў

Агульны білет на 2 мерапрыемствы – 20 рублёў.

Літаратурнае чаяванне!

14.00 – 15.00чаяванне-экскурсія па Дому-музею ад унучкі Якуба Коласа Марыі Міцкевіч (колькасць месцаў абмежавана!).

Падчас экскурсіі можна будзе даведацца аб традыцыях дома Коласа, падрабязнасці аб некаторых прадметах інтэр’ера, якія зараз з’яўляюцца музейнымі прадметамі.

Кошт – 15 рублёў.

Падарунак з гумарам!

15.00 – 18.00часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя «Шаржы на класікаў».

17.00 – куратарская экскурсія

На часовай экспазіцыі, якая аб’яднала матэрыялы не толькі з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, але і з Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага архіва літаратуры і мастацтва, Беларускага Саюза мастакоў, будуць прадстаўлены шаржы на вядомых дзеячаў беларускай літаратуры такіх мастакоў, як Я. Кашкель, Б. І. Антаноўскі, І. Ігін, А. В. Волкаў, Дз. М.  Красільнікаў, С. Р. Раманаў, Г. Дакальская, Я. М. Ганкін, М. А. Малевіч, К. С. Елісееў, Ц-Г. Кіпніс, а таксама іншыя цікавыя матэрыялы з фондаў музеяў.

 Падарунак для аматараў танчыць!

15.00 – 19.00

Зона каля часовай экспазіцыі “У хвалях няспыннага руху…”.

15.00 – 16.00майстар-клас па традыцыйных беларускіх танцах ад фальклорнага ансамбля “Млынок”.  Гульні і спевы. Кіраўнік – Дар’я  Мардань.

17.00 – 18.30 – танцы пад народныя інструменты ад музыкі і этнографа Алеся Лася.

18.30 – 19.30фолк-гурт  “Гуда”.

Падарункі ад сяброў!

16.00 – зона Беларускага гістарычнага часопіса.

18.00 –  “Чароўны свет  лялькі”  сустрэча з майстрам Ірынай Сазановіч (ІІ паверх, мемарыяльная сталовая).

Смачны падарунак!

13.00 21.00 — майстэрня смаку «Зёлка-Пчолка» прапануе  па танных коштах:

  • духмяныя гарбаткі на зёлках уласнага збору
  • яблычная і грушова-ягадная пасціла
  • грушы, вяленыя ў печы
  • мёд, сочыва (ягадныя міксы, хваёвыя шышкі з дзьмухаўцамі, ялінкавыя атожылкі мядовы квас, аўсяны кісель, шакаладна-грачанае і мятнае печыва).

17.00лекцыя-дэгустацыя “Гісторыя салодкіх блюд” ад шэф-кухара Алены Мікульчык.

Кошт – 15 рублёў.

Падарунак для тэатралаў!

19.00 – 20.00спектакль “Пушкін і грошы” ад студыі “Бусы” (на рускай мове).

«Слова і рэч»  гэта адукацыйны тэатральны серыял аб вядомых пісьменніках, іх адносінах з матэрыяльным светам і прыхільнасці да пэўных рэчаў. У п’есе гаворка ідзе пра тое, колькі каштаваў у пушкінскі час келіх віна, прыгонны хлопчык, адзін радок «Яўгена Анегіна», арэнда кватэры, сукенка нявесты, дуэльныя пісталеты, вячэра ў прыдарожнай карчме. І ці хапіла б на ўсё гэта яго заробку ў пяць тысяч рублёў за год? Гэта спектакль для сямейнага прагляду, ён цікавы як дарослым, так і дзецям. У гледачоў будзе магчымасць пагрузіцца ў час і жыццё таго, каго прынята называць «наша ўсё». Рэжысёр Анастасія Потлай. Працягласць 1 гадзіна.

Уваходны квіток – 10,00 рублёў (колькасць месцаў абмежавана!)

21.00 – 22.30 –“Білет на Луну”  монаспектакль Аляксея Кулакова.

Галоўную ролю ў ім адыгрывае адзінота. Там палёт у космас – абсалютная рэальнасць, а існаванне ў свеце людзей – выдумка. Дзе шчырасць – галоўная зброя, а адчуванне жыцця кожнай клеткай – найвышэйшая мэта.

Уваходны квіток – 15,00 рублёў (колькасць месцаў абмежавана!)

 Музычны падарунак!

Зона каля альтанкі

20.00 – 20.30 – барабаннае кола, майстар-клас па гульні на афрыканскіх барабанах.

20.30 – 21.30 – жывая музыка, папулярныя песні ў аранжыроўцы ў стылі 30-40-х і чароўная атмасфера ад “TriaMur band”.

Кошт

Падарунак для аўтааматараў!

15.00 – 21.00выстаўка-прэзентацыя Opel Olympia, аналага першага пасляваеннага аўтамабіля Якуба Коласа.

Падарунак для аматараў гістарычнай рэканструкцыі!

17.00 – 19.00 – «Прызыўны пункт» рускай імператарскай арміі ад ВГР “Нашчадкі”.

Расповед пра ўніформу Першай сусветнай вайны, цікавыя моманты і факты пра Якуба Коласа ў гэты час.

 Падарункі сваімі рукамі!

14.00 – 15.00майстар-клас па вырабе лялькі “Матылёк”.

15.00 – 16.00 – майстар-клас па вырабе лялькі “Паўночная берагіня”.

16.00 – 17.00 – майстар клас па вырабе воскавай свечкі.

Кошт – 10 рублёў.

17.00 – 18.00 – майстар-клас па роспісе шопераў.

Кошт – 20 рублёў.

Апошні падарунак!

23.00 – 00.00 – начная  квэст-экскурсія па музею (усяго толькі 40 месцаў!).

Кошт – 15, 00 рублёў