20 мая 17.00-02.00

САМІ З ВУСАМІ

ночь музеев 2023 в музее Максима Богдановича

“Ноч музеяў” – цудоўная нагода для новых знаёмстваў! Запрашаем усіх ахвочых наведаць імпрэзу “Самі з вусамі”, цягам якой вы даведаецеся, чым цяпер жыве музей знакамітага беларускага паэта, паўдзельнічаеце ў майстар-класах і квэстах, праверыце свае веды і атрымаеце новыя.

ПРАГРАМА:

Выставачная зала:

17.00 МАЛЮНКІ І ВЕРШЫ — экскурсійна-інтэрактыўная праграма з праглядам анімацыйнага фільма і “стварэннем мультфільма” сваімі рукамі;

18.00 ХТО МЫ ТАКІЯ? — літаратурны квіз (запіс: +37529 1017147 або гугл-форма або на месцы);

20.00 ШУФЛЯДКА — жартаўлівыя спаборніцтвы па адгадванні беларускіх загадак, веданні цікавых слоўцаў і «літаратурным кракадзіле»;

21.30 МАСТАЦКІ CUSTOM — перформанс ад Святланы Верабей;

22.30 КАНЦЭРТ МІХАЛА БАРАНОЎСКАГА — на вершы Караткевіча, Багдановіча, Наўроцкага

00.00 ГОРАД МАЙСТРОЎ — паказ рэстаўраванай кінастужкі студыі “Беларусьфільм”

Экспазіцыя:

17.00 – 22.30 – інтэрактыўныя пляцоўкі:

САМ САБЕ БАТЛЕЙШЧЫК – знаёмства з гісторыяй беларускага лялечнага тэатра, паказ сцэнак, спроба сябе ў ролі батлейшчыка;

КНІГАНОША – “хадзілка” па зачарованым царстве Максіма Багдановіча;

МУЗЫКА – беларускія інструменты на слых, выгляд і “смак” слова;

КВЭСТ ФОТА «АХВОТА» – магчымасць глянуць на экспазіцыю музея пад новым ракурсам;

“ПРЫВІТАННЕ З МІНСКА” – майстар-клас па тым, як перадаць прывітанне без месенджэра.

Фае:

17.00 – 22.30 – інтэрактыўныя пляцоўкі:

ЛЯЛЬКА-МОТАНКА – знаёмства з традыцыйнай беларускай лялькай;

ПЛАКЕТКАмайстар-клас па вырабе з гліны сувенірнага медаля “Максім Багдановіч”;

ФОТАЗОНА І ВЫСТАЎКА “ВУСАЦІКАЎ” кан. ХІХ – пач. ХХ стагоддзя.

Падворак:

17.00 – 20.00 – перасоўная выстава “Максім Багдановіч – жыццё і творчасць”.

Мноства прызоў, падарункаў і новых знаёмстваў!


КВІТКІ:

  • 10 рублёў
  • 5 рублёў – на мерапрыемствы праграмы з 17.00 да 17.30, з 0.00 да 02.00.
  • 15 рублёў – агульны квіток на наведванне праграм «Ноч музеяў» Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Дадатковая інфармацыя – у музейных сацсетках і па тэл: +375 29 101 71 47, +375 17 363 07 61.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, д. 7а