НАЧНАЯ ВАНДРОЎКА ПА СУЛЕ
20 мая 20.00
🔥Рыхтуйцеся да незвычайных уражанняў, містыкі і нечаканых сюрпрызаў! Такога ў Суле яшчэ не было!
🌖 Начная вандроўка па Суле 🌔
20 мая запрашаем вас на ўнікальную начную экскурсію на 2 гадзіны з заплывам на дракары! Вы ўбачыце парк ноччу, з прыгожым асвятленнем і таямнічай атмасферай.
- 20:00 – сустрэча гасцей каля ўрачыстай брамы,
- 20:30 – старт экскурсіі “Сула містычная” з начным заплывам на дракары, інтэрактывамі і сапраўднай магіяй!
Экскурсія доўжыцца 2-2,5 гадзіны і ўваходзіць у кошт уваходнага квітка. Запісвацца загадзя не трэба. Вы можаце прыехаць у любы час і далучыцца да экскурсіі а 20:30.
Кошт квітка:
- 25 рублёў для дарослых,
- 20 рублёў для нашых сяброў у сацыяльных сетках,
- 15 рублёў для дзяцей ад 7 гадоў.
- Да 7 гадоў і людзям з абмежаванымі магчымасцямі 1-2 гр. уваход вольны.
Для тых, хто захоча пачаставацца беларускімі стравамі, да 00:00 будзе працаваць рэстаран. Вы зможаце перакусіць і да пачатку экскурсіі і пасля яе.
Таксама вы зможаце застацца ў Суле на ноч у адным з нашых чароўных гатэляў. Па пытаннях броні і за падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца да адміністратараў па тэлефоне: +375 (44) 544-54-51, +375 (33) 644-54-51.