21 мая 2022 года
з 19.00 да 21.00
Незвычайныя і таемныя гісторыі пад начным зорным небам можна будзе пачуць 21 мая з нагоды Міжнароднага дня музеяў!
Эксклюзіўная містычная экскурсія, нечаканыя з’яўленні міфічных персанажаў, полымя ачышчальнага вогнішча разгоняць цемру і парушаць цішыню бяскрайніх абшараў музейнай вёскі.
У гэтую ноч сцяжынкі ўздоўж хатаў будуць асвятляць толькі ліхтары і дапытлівыя вочы нашых гасцей.
Запрашаем завітаць у начны музей пад адкрытым небам!
Вас чакае:
- Містычная экскурсія пры святле ліхтароў;
- Міфічныя персанажы;
- Музычная праграма ад “Этна-праекта П.Свіцінай”;
- Квэст “Чортаў скарб”;
- Атмасфера начной беларускай вёскі XIX стагоддзя;
- Традыцыйныя танцы i гульні;
- Начное вогнішча.
Кошт квіткоў:
- для дарослых – 11 руб.;
- студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6 руб.;
- для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
- Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
- На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.