НОЧ МУЗЕЯЎ

у сярэднявечным гарадзішчы Дукорскага маёнтка

18:00-22:00

Ночь музеев 2024 в Дукорском маентке

На гарадзішча апускаюцца прыцемкі і насуперак надыходзячай цемры ў мясцовых ваяроў пачынаецца сапраўдная весялосць. Пад светам вогнішча і ліхтароў яны бавяць час гулянкай са смачнымі стравамі, гульнямі, сяброўскімі турнірамі і жудаснымі сюжэтамі старажытных казак. Паглыбіцца ў ваярскую і побытавую культуру сярэдніх вякоў можна ў Дукорскім маёнтку на вечары-рэканструкцыі «Пакутнае Сярэднявечча».

Вас чакаюць:

  • расповеды пра ўладкаванне гарадзішча, зброю і даспехі;
  • двубоі са шчытом і мячом пры ўдзеле гасцей;
  • частаванне гарбатай і сярэднявечным смакоццем;
  • лазня па-чорнаму з духмянымі зёлкамі;
  • сярэднявечныя казкі ля вогнішча жылой пабудовы;
  • старажытныя актыўныя гульні;
  • знаёмства з сярэднявечнай музычнай культурай.

*у праграме магчымы змены

12:00 — аглядная экскурсія па музеі і вуліцы майстроў.

  • перакулены дом, сярэднявечнае гарадзішча, брама XIX ст., заасад, 400-гадовы дуб жаданняў, выстава рэтра-аўто і іншае.

Музейны комплекс працуе з 10:00 да 22:00. Каса працуе з 10:00 да 21:00.

Кошт квіткоў:

  • Дарослыя — 20 BYN;
  • Дзеці 7-18 гадоў — 10 BYN;
  • Дзеці да 7 год, інваліды 1-2 груп, ветэраны ВАВ — бясплатна.

Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.

Даведкі: +375(44)707-77-64; +375(33)357-77-64.

📍Пухавіцкі р-н, аг. Дукора, вул. Школьная, 15а (усяго 30 км. ад Мінска).