Музей истории театральной и музыкальной культуры


ПАДАРОЖЖА Ў ЧАСЕ

Ночь музеев-2018, Музей истории музыкальной и театральной культуры

 

19.00 – УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ НОЧЫ МУЗЕЯЎ

Выстаўка «Жыццё беларускіх дваран на мяжы стагоддзяў».

Дзякуючы артэфактам, прадстаўленым на выстаўцы, наведвальнікі атрымаюць магчымасць дакрануцца да побыту бедарускіх дваран XVII-XIX стст., а таксама зрабіць фота ў інтэр’ерах.

₪₪₪₪₪₪₪₪₪

19.40 – ВОЛЬГА АКУЛІЧ І ГУРТ «ВЕРАСЕНЬ»

«Верасень» — беларускі музычны гурт, грае ў стылях «інтэлектуальны рок» і «стым-рок».

₪₪₪₪₪₪₪₪₪

20.30 – МАЙСТАР-КЛАС ПА ПАРНЫХ ТАНЦАХ ХІХ СТ. ад студыі гістарычнага танца «Версаль».

₪₪₪₪₪₪₪₪₪

21.15 – МАЙСТАР-КЛАС ПА ТАНЦАХ ПЕРШАЙ ТРАЦІНЫ ХХ СТ. ад школы танцаў «Gistrion»:

факстрот, хезітэйшн вальс, танга і макшыш, а таксама інтэрактыў для натоўпа ў энімал стайл (пры падтрымцы джаз-бэнда MASTERSKAYA 41).

₪₪₪₪₪₪₪₪₪

22.00 – НОВААРЛЕАНСКІ ДЖАЗ АД MASTERSKAYA 41.

MASTERSKAYA 41 — гэта джаз-бэнд з Мінска, удзельнікі якога аб’яднаны ідэяй аднаўлення аўтэнтычнага гучання. Натхнёныя блюзам і дыксілендам Новага Арлеана, французскім джазам Джанго Рэйнкарда, яны пастаянна асвойваюць новыя інструменты, эксперыментуюць, спасцігаючы розныя напрамкі джазавай музыкі, надаюць значную ролю вывучэнню мастацтва імправізацыі.

Для тых, хто стаміўся танцаваць – майстар–клас па стварэнні папулярнай цацкі віктарыянскіх часоў – тавматропа.

Адрес: 220030, г. Минск, пер. Музыкальный, 5
Телефон: + 375 (17) 220 26 67
E-mail: mhtmc@tut.by
Время работы музея: 9.00 – 18.00, экспозиция: 10.00 – 17.30
Касса: 10.00 – 17.00
Без выходных
Сайт: http://theatre-museum.by/

Советуем посмотреть: