Литературно-мемориальный музей Якуба Коласа

СВЯТЛО Ў АКНЕ

19 мая Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае далучыцца да Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” з праграмай “Святло ў акне”. Больш за 36 тысяч музеяў у 157 краінах свету пад адзіным мота “Звышзвязаныя музеі: новыя падыходы, новая аўдыторыя” расчыняюць свае дзверы, каб у чарговы раз стварыць святочны настрой для аматараў мастацтва. У сучасным свеце гіперінтэграванасць з’яўляецца натуральным стылем жыцця, спосабы камунікацыі пашыраюць уключанасць кожнага ў розныя сацыяльныя працэсы. Дзякуючы тэхналогіям сёння музеі могуць выйсці за межы сваёй асноўнай аўдыторыі і стаць бліжэй да розных сацыяльных груп. Новыя падыходы да інтэрпрэтацый музейных калекцый, да рэпрэзентацыі ствараюць умовы для рэалізацыі “звышзвязанасці” і на музейным грунце.

Музей Якуба Коласа ў гэтым годзе прапануе для наведвальнікаў распрацаваную праграму, прысвечаную 100-годдзю выдання паэмы “Сымон-музыка” і 95-годдзя выдання паэмы “Новая зямля”. Наведвальнікаў чакае захапляльны квэст па творчасці Якуба Коласа, а таксама магчымасць раскрыць свае творчыя здольнасці. У год малой радзімы музей Якуба Коласа асаблівую ўвагу надае працы з філіяламі музея ў Акінчыцах, Ластку, Альбуці і Смольні. 19 мая усіх чакаюць выступленні музычных гуртоў, майстар-класы па традыцыйных беларускіх танцах, “этычны” фуд-корт, дзіцячыя спектаклі, instagram-акцыя і шмат яшчэ цікавостак, якія не дазволяць дарма марнаваць час.

Музей Якуба Коласа, ноч музеяў-2018

 

ПРАГРАМА

літаратурна-музычнага свята да Міжнароднага дня музеяў

СВЯТЛО Ў АКНЕ

 


19 мая  2018

Час правядзення: 17.00 – 24.00

Месца правядзення: музей, сядзіба (вул. Акадэмічная, 5)

Кошт за ўваход на сядзібу і музей – 2 руб.

Кошт на канцэрт Паўла Нікуліна – 5 руб.


Уваход

Kropkakropka

Утульная крама дызайнерскіх сувеніраў на ўсе густы.

Bookcrossing

Postcardcrossing

Фуд-корт VeganBurger

Выстаўка-продаж дызайнерскага адзення з элементамі традыцыйнага беларускага касцюма ад Марыны Фаміной

 

Музейная сядзіба

17.00– 18.00 Канцэрт “Няміга band

Музычны гурт «Няміга» ўтварыўся ў жніўні мінулага года ў Мінску. Складаецца ён з чатырох дзяўчат, якія пішуць песні на беларускай мове і з беларускім каларытам, выкарыстоўваючы гітару, сінтэзатар, блок-флейту, джэмбу, а таксама неабмежаванае натхненне родным краем.

18.20-18.40 — Урачыстае адкрыццё свята да Міжнароднага дня музеяў

Віртуальнае падарожжа па філіялах музея Якуба Коласа, бяспройгрышная латарэя.

19.00-19.30 — Сустрэча з землякамі Якуба Коласа

19.30 – 20.40 — Майстар-клас па традыцыйных народных танцах

21.00-22.00 — Канцэрт NIKULIN

Павел Нікулін – паэт, аўтар і выканавец уласных песень. NIKULIN піша толькі асабістыя тэксты, якія дазваляюць яму быць уразлівым, поўнасцю адкрытым у сваіх думках да аўдыторыі. Жыццёвы вопыт і эмацыйнае напружанне склаліся ў яго асабісты стыль, які цяжка аднесці да нейкай пэўнай музычнай плыні. За час існавання NIKULIN сабраў вялікую колькасць людзей, якія жывуць з ім у адным вымярэнні абвостраных асабістых рэфлексій, падмацаваных моцным творчым фідбэкам. Стылістычна і на ўзроўні тэкстаў творчасць NIKULIN з’яўляецца люстраным адбіткам сучаснасці і штодзённасці, якая замкнута сама на сабе.

 

Дзіцячы куток “Сымонкавы прыгоды”

18.00-21.00 — Інтэрактыўная пляцоўка “Паэтычны куток. Героі твораў Якуба Коласа”

Спектаклі паводле беларускіх народных казак у апрацоўцы Якуба Коласа – “Савось-распуснік”, “Воўк-дурань”, “Як кот звяроў напалохаў”.

18.00-18.30 — “Воўк-дурань”.

19.00-19.30 — “Як кот звяроў напалохаў”.

Беларускія народныя гульні

“Гусі”, “Мышы”, “Сонца свеціць на таго…”

Настольныя гульні

“Казачнік”, “Багач”

Шоу мыльных бурбалак

 

Літаратурны куток “Мастацтва без межаў”

Мемарыяльная пляцоўка

19.00-20.30 — Акцыя “Колас услых”

Запіс відэаролікаў па дэкламацыі паэм “Сымон-музыка”, “Новая зямля”, размяшэнне ў Instagram, конкурс сярод падпісантаў.

19.00-20.00 — Art challenge “Мастацтва без межаў” (стварэнне партрэта Якуба Коласа вуглём).

 

І паверх музея

19.00-21.00 — “Ажыўшая экспазіцыя”

Героі «ажыўшай» экспазіцыі ўзновяць каларыт часу, данясуць да наведвальніка дыханне эпохі, прадставяць магчымасць праявіць творчыя здольнасці і раскрыць свой патэнцыял.

 

ІІ паверх музея

18.15 – 19.20 — Творчая сустрэча з калектывам Брэсцкага тэатра лялек (прэзентацыя ўрыўка са спектакля “Новая зямля”)

19.30-19.50 — Прэзентацыя кнігі Анатоля Трафімчыка “Колас зямлі беларускай”

19.00-20.45 — Музейная майстэрня (майстар-класы па вырабу салодкіх букетаў, паштовак у тэхніцы квілінг)

 

Выставачная зала

20.00-23.00 — “ПРА.НОЧ.”
Магічны рытуал запісу свайго запаветнага жадання за сталом Якуба Коласа  пяром паэта. Толькі адзін раз на год пяро №86, якім пісаў Якуб Колас, зможа патрапіць у рукі наведвальнікаў музея. Кажуць, што самые запаветныя жаданні, напісаныя Пяром Паэта, збываюцца. Ёсць магчымасць праверыць…

 

22.30-24.00 — Экскурсія па экспазіцыях музея з ліхтарыкамі.

 


Квіткі ў музей, на сядзібу і на выступленне Паўла Нікуліна  можна загадзя набыць у касе музея па адрасе: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Даведкі па тэлефоне 284 17 02.

Чакаем Вас у Доме Коласа!

Адрес: 220012 г. Мінск, вул. Акадэмічная 5
Телефон: 8 017 284 19 40
E-mail: muzeykolas@yandex.ru
Время работы музея: з 10.00 да 17.00 без абедзенага перапынку, выхадны дзень — нядзеля.

Советуем посмотреть: