НОЧ МУЗЕЯЎ 2020. ONLINE

Пазнаёміцца з экспазіцыямі і праектамі Веткаўскага музея і яго філіяла ў Гомелі можна будзе не проста НОЧЧУ, але яшчэ ў рэжыме ONLINE, застаючыся пад цёплым пледам дома.

Веткаўскі музей у гэтым годзе святкуе вельмі значны юбілей — 95 год са дня нараджэння свайго заснавальніка Фёдара Шклярава. На жаль, яго ўжо няма разам з намі, але кожны хто працуе ў музеі ведае, што Фёдар Рыгоравіч за намі НАЗІРАЕ і натхняе на цікавыя адкрыцці і плённую працу.

Мы зазірнем з вамі ў «цемру» музейнага жыцця і праз цемру ночы адным толькі пламем васкавой свечкі будзем раскрываць таямніцы прадметаў, што перадаў музею Фёдар Шкляраў.

Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае на праграму «НЕ дзіцячы час». Вас чакае невялічкая віртуальная экскурсія па залах філіяла Веткаўскага музея з «НЕ дзіцячымі каментарыямі», майстар-класы, а таксама «НЕ дзіцячыя казкі».

Віртуальная вандроўка па начным музеі пачнецца 18 мая ў 18:00 (на старонках Vkontakte, Facebook и Instagram з’явіцца першае відэа). Пасля, кожную гадзіну будуць дадавацца відэа з нашымі начнымі вандроўкамі — працягнецца гэта да 02:00, сачыце!