У Доміку 18 мая з 19:00 да 23:00 пройдзе чарговая «Ноч музеяў»:

  • фотавыстава «стаДыён»;
  • адзіны квіток на ўвесь музей.

На выставе будзе прадстаўлена тэматыка «Дынама», як самога паспяховага спартыўна-фізкультурнага таварыства за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў.

Асобная ўвага плануецца надаць стадыёну Дынама, які быў афіцыйна адкрыты 12 чэрвеня 1934 года, рэканструяваны ў 1939 годзе, разбураны ў час Вялікай Айчыннай вайны, адноўлены ў 1954 г. Асноўныя збудаванні ў час Другой сусветнай вайны разбураныя.

Новы стадыён пабудаваны ў 1947—1954 гг. Рэканструяваны ў 1978—1980 гг. да Алімпійскіх гульняў 1980 г. для спаборніцтваў па футболе.

Са стадыёнам звязаныя шматлікія спартыўныя падзеі не толькі футбольнага клуба, а ле і зборнай і асобных спартоўцаў. Прозвішчы і імёны Пракапенкі, Алейнікава, Зыгмантовіча тады былі вядомы ва ўсім СССР. Менавіта поспех футбалістаў мінскага «Дынама» ў 1982 годзе прадвызначыў вялікую цікаўнасць каманды і футбола ўцэлым па ўсёй краіне, а стадыён «Дынама» стаў своеасаблівым нацыянальным спартыўна-культурным брэндам.

У 2019 г. Мінск прымае Другія Еўрапейскія гульні і менавіта мінскі стадыён стане галоўнай спартыўнай арэнай бягучага форума. Адноўлены, сучасны комплекс прыме гасцей з дзесятка краін Еўропы.

Фотавыстава “стаДыён” дазволіць наведвальнікам убачыць мінскую арэну ў самыя апошнія дні перад пачаткам яе мадэрнізацыі (здымкі зроблены восенню 2013 года).