Ціхая ноч
Сябры! Рады паведаміць, што «Ноч музеяў-2020» адбудзецца ў онлайн-фармаце!💫
16 мая ў 15.00 далучайцеся да нашых эфіраў у ВК і Інстаграме muzei_braslawa!
Правядзем гэты час разам!😁
Мерапрыемства «Ціхая ноч» адбудзецца на базе музея традыцыйнай культуры ў рэжыме анлайн-трансляцыі.
У праграме:
- выстава фотаработ Альфрэда Мікуса «Беларускія прыгажуні»
- майстар-класы па вырабе жаночых упрыгожванняў
- адкрыццё персанальнай выставы Аліны Трукан «Мае сны»
- музыкальны падарунак Браслаўскай дзіцячай школы мастацтваў «Гукі вясны».
Сачыце за намі ў рэжыме анлайн-трансляцыі ў нашых акаўнтах Інстаграм і Вконтакте.