ночь музеев 2021, Беларуская хатка

«БАТЛЕЙКА. БАГДАНОВІЧ. БЯДУЛЯ.»
інтэрактыўная праграма
ў рамках Міжнароднай “Ночы музеяў”
для тых, хто гуляе ўдзень.

Спецыяльна для тых, хто не можа па розныхпрычынах пайсці ў музей ноччу, еле хоча паўдзельнічаць у акцыі!

Чакаем: дзяцей і іх бацькоў, а таксама тых, хто рыхтуецца імі стаць і тых, хто проста хоча згадаць дзяцінства.

У праграме:

Разам з супрацоўнікамі музея і юнымі артыстамі тэатра «Батлейка” са школы №4 пад кіраўніцтвам Г.М.Макаранка перанясемся ў чароўны свет батлейкі і пераканаемся, што ў музея ёсць будучыня! А таксама паўдзельнічаем у займальным квэсце, які прапануюць жыхары «хаткі» — дамавік Борык і Захар Кніжэвіч Вокладкін.

Атмасферу ночы ў музейных залах гарантуем!

Пачатак 22 мая ў 15.30.

Уваход: 3,00 руб.