Сонца хаваецца за вокнамі, а разам з ім знікае і звыклы, заліты дзённым святлом музей. Застаюцца ў ім экспанаты адзін на адзін з цемрай. Менавіта яна стане галоўнай «гаспадыняй» у Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я падчас Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў».
16 мая ў 20.00 і 21.00 мы прапануем нашым наведвальнікам паўдзельнічаць у інтэрактыўнай экскурсіі «Знаёмства з музеем у прыцемках». Гэта будзе не проста прагулка па залах музея. Гэта будзе сапраўднае падарожжа праз час, дзе галоўным навігатарам стане ваш дотык і слых. У поўнай цемры, дзе нават самы тонкі праменьчык святла — вялікая раскоша, музейныя экспанаты пачнуць «гаварыць» з вамі…
Дакраніцеся да старажытнага рамяства так, як вы яшчэ ніколі не рабілі. У цемры няма бар’ераў паміж чалавекам і гісторыяй!
Абавязковы папярэдні запіс: па тэл. +375 214 46-30-41
Данный сайт является информационной платформой и не выступает организатором акции «Ночь музеев». Мы предоставляем музеям возможность бесплатно добавить свою программу на интерактивную карту для привлечения посетителей.
Мы не координируем общую программу акции; не предоставляем финансирование или реквизиты для билетов; не несем ответственность за организацию на местах.
Как это работает?
Мы помогаем музеям заявить о себе, а гостям — легко найти события.
Как подать заявку на размещение? заполнить заявку