До начала акции
00
Забыли пароль?

Введите email или номер телефона и мы вышлем вам временный пароль. Изменить его вы сможете самостоятельно в вашем профиле

Літаратурны партал
Минск
расписание программы
Распечатать
Отправить
Расписание программы
Время может корректироваться, уточняйте на месте.
  • адкрыццё выставы мастацкіх работ Алеся Родзіна;
  • лекцыя «Жыццё жанчыны ў творах ХІХ ст.» ад Ганны Кісліцынай і Ірыны Багдановіч;
  • прэзентацыя кнігі Кацярыны Гліністай «Калыханка для Мінска»;
  • магічны спектакль фокусніка Віктара Андруховіча;
  • музычны выступ дуэта «Дабранач»;
  • фэшн-партал брэнда адзення INSHY – мода, якая размаўляе па-беларуску;
  • б’юці-партал з рэтра-вобразамі ад салона прыгажосці «Фабрыка мрояў»;
  • Літаратурны аўкцыён.

А таксама вас чакаюць творчыя сустрэчы, літаратурныя гульні, інтэрактывы, квэсты, майстар-класы, дзе можна будзе не толькі назіраць, але і стаць часткай вялікай кніжнай гісторыі.

16.05
19:00 - 23:00
Дарослым - 20 руб. ♦ Дзецям - 15 руб. ♦ Дзецям да 3 гадоў – бясплатна
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Літаратурны партал. Тут ноч адгортвае старонкі...

16 мая наш музей ператворыцца ў самае атмасфернае, натхняльнае, жывое і энергетычна насычанае месца – сапраўднае скрыжаванне кніжных сусветаў! У гэтую ноч перад гасцямі адкрыецца «Літаратурны партал» – прастора, у якой кожны зможа адчуць сябе героем уласнай гісторыі, дакрануцца да магіі слова і адкрыць новыя старонкі беларускай літаратуры.

Толькі на адзін вечар кожная музейная зала ператворыцца ў асобны літаратурны іншасвет – са сваімі героямі, гісторыямі і адкрыццямі, дзе галоўным правадніком стане КНІГА. Яна павядзе вас праз казкі і мемуары, паэзію і рамантыку, таямніцы і прыгоды.

У праграме

  • адкрыццё выставы мастацкіх работ Алеся Родзіна;
  • лекцыя «Жыццё жанчыны ў творах ХІХ ст.» ад Ганны Кісліцынай і Ірыны Багдановіч;
  • прэзентацыя кнігі Кацярыны Гліністай «Калыханка для Мінска»;
  • магічны спектакль фокусніка Віктара Андруховіча;
  • музычны выступ дуэта «Дабранач».

Лакацыі партнёраў:

  • фэшн-партал брэнда адзення INSHY – мода, якая размаўляе па-беларуску;
  • б’юці-партал з рэтра-вобразамі ад салона прыгажосці «Фабрыка мрояў».

А таксама вас чакаюць творчыя сустрэчы, літаратурныя гульні, інтэрактывы, квэсты, майстар-класы, дзе можна будзе не толькі назіраць, але і стаць часткай вялікай кніжнай гісторыі.

Асаблівым цэнтрам прыцягнення стане Літаратурны аўкцыён, дзе галоўным скарбам будуць беларускія кнігі. Але каб атрымаць іх, спатрэбіцца незвычайная валюта – літалеры! Іх можна будзе зарабіць, актыўна падарожнічаючы па «Літаратурным партале», выконваючы заданні, прымаючы ўдзел у гульнях і творчых актыўнасцях. Вядоўца аўкцыёна – паэт-вандроўнік Максім Гаўрыс.

Яркага і пульсуючага ззяння дадасць вечару жывое гучанне квартэта Avant-garde.


Квіткі: 20 р. – дарослы, 15 р. – дзіцячы (дзецям да 3 гадоў – бясплатна).

Даведкі: +375 17 363 56 21.

«Літаратурны партал» чакае ўсіх, хто гатовы да падарожжа ў свет слова і фантазіі!

Программа 2026