До начала акции
00
Забыли пароль?

Введите email или номер телефона и мы вышлем вам временный пароль. Изменить его вы сможете самостоятельно в вашем профиле

Кола(с) часу
Минск
расписание программы
Распечатать
Отправить
Расписание программы
Время может корректироваться, уточняйте на месте.

17.05
13:00 - 00:00
10.00 руб. ♦ На некоторые мероприятия – отдельная стоимость
Государственный литературно-мемориальный музей Якуба Коласа. Кола(с) часу.

Час правядзення: Асноўная праграма: 13.00 – 19.00

Начная праграма: 20:00 – 00:00

Агульны кошт уваходнага білета з 13.00 да 19.00 – 10 рублёў

!Звярніце ўвагу!

На некаторыя мерапрыемствы – асобны кошт!

Месца правядзення: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (будынак і сядзіба) 

ПРАГРАМА СВЯТА

Музейная сядзіба

Дзіцячы час (3+)

13.00 – 16.00 Зона дубоў

13.00 15.00 – кантактны заапарк ад цэнтра дапамогі дзікім жывёлам "Сірын".

13.00 16.00 – гульня-квэст “У грыбы з дзядзькам Якубам” (кожную гадзіну).


13.00 – 16.00 Гасцёўня

13.00 – 13.50інтэрактыўны спектакль "Поўны наперад!" ад тэатра “Леў і птушка” (4-8 гадоў).

Кошт – 20,00 рублёў.

14.00 – 16.00інтэрактыўная праграма «Назад у Сярэднявечча» ад студыі “Бусы” (5-12 гадоў).

Праграма "Назад у Сярэднявечча" на сядзібе музея прапануе дзецям захапляльнае падарожжа ў эпоху рыцараў і прынцэс. 14:00 – майстэрня з тэатрам "Бусы" ў стылі сярэднявечча. Разам з бацькамі мы зробім хупавыя галаўныя ўборы з тканіны і вэлюму для юных прынцэс, а для маладых людзей - шлемы ў стылі вікінгаў. 15.00 – усіх юных герояў чакае вялікая касцюміраваная гульня з заданнямі і выпрабаваннямі! Пройдзем ваду, агонь і медныя трубы! Здабудзем сакрэтную карты і самыя сапраўдныя скарбы!

Кошт – 15,00 рублёў. Папярэдні запіс!

14.00 – 16.00 Альтанка і балкон

14.00 15.00 – майстар-клас па стварэнні значкоў з самазастывальнай гліны.

15.00 16.00 – майстар-клас па маляванні ад мастачкі.


Час Перамогі

13.00 – 18.00  Выставачныя залы

13.00 – 18.00Часовая экспазіцыя да 80-годдзя Перамогі. 


14.00 – 18.00 Зал вайны

14.00 – 16.00інтэрактыўная пляцоўка “Водар Перамогі” з інтэрактыўным музеем пахаў “Нос”.


16.00 – 21.00 Музейная сядзіба

16.00 – 18.00інтэрактыўная пляцоўка “Вялікая Айчыная вайна” ад ВГР “Нашчадкі”.

Расповед пра ўніформу Вялікай Айчынай вайны, цікавыя моманты і факты пра Якуба Коласа ў гэты час.

15.00 – 21.00 – выстаўка-прэзентацыя Opel Olympia и ЗІМ, аналагаў пасляваенных аўтамабіляў Якуба Коласа.


Час знаёмства

15.00 – 16.00 Музей

15.00 – 16.00інтэрактыўная пляцоўка часопіса “Бярозка”


16.00 – 17.30 Музей

16.00 – 17.30размова-знаёмства з унукам Якуба Коласа Андрэем Данілавічам Міцкевічам.

Цягам сустрэчы мы “пагартаем "Андрэяў каляндар", пройдземся старонкамі гісторыі Дома Песняра, пачуем унікальныя ўспаміны Андрэя Данілавіча пра дзеда і бацьку, а ў самым таямнічым месцы нашага музея нас будзе чакаць сюрпрыз з сямейнай гісторыяй ад унука Коласа! (18+)

Кошт – 15,00 рублёў. Папярэдні запіс!


Час народнай творчасці

15.00 – 16.00 Альтанка

15.00 – 16.00майстар-клас па вырабе цукерак па матывах "Новай Зямлі".


15.00 – 16.30 Музейная сядзіба

15.20 – 16.20пляцоўка беларускіх традыцыйных танцаў з фальклорным клубам "Лявоніха".

15.20 – 16.20майстар-клас па традыцыйных беларускіх спевах.


Культурны час

16.00 – 17.00 Мемарыяльная сталовая

16.00 – 17.00дзіцячы майстар-клас па сталоваму этыкету ў мемарыяльнай сталовай Якуба Коласа.

Запрашаем дзяцей 8-12 гадоў на ўнікальны майстар-клас па сталоваму этыкету, які пройдзе ў доме паэта — у мемарыяльнай сталовай, дзе сям’я Якуба Коласа любіла збірацца разам і бавіць час! Кошт – 15,00 рублёў. Папярэдні запіс!


16.00 – 18.00 Першы паверх музея

16.00 – 18.00прэзентацыя першага віртуальнага музея выцінанкі.


14.00 – 18.00 Вялікая гасцёўня

14.00 – 16.00 – канцэрт класічный музыкі.

17.00 – 18.00 – лекцыя па этыкету для дарослых.


Час вечарыны

18.00 – 18.40 Гасцёўня

18.00 – 18.40канцэрт музычнага інды-фолк гурта “Дабранач”.


20.00 – 21.00 Музейная сядзіба

20.00 – 21.00канцэрт-прэзентацыя новага альбома Ільі Шынкарэнкі.

Кошт канцэрта Ільі Шынкарэнкі – 20,00 рублёў. 


Час цемры

22.30 – 23.40 Начны квэст-экскурсія па музею (Колькасць месцаў абмежавана! Папярэдні запіс абавязковы!). Кошт – 25 рублёў.

Программа 2026