Музей-дача Василя Быкова


20 мая 2018 года з 12.30 да 18.00 Музей-дача Васіля Быкава запрашае ўсіх далучыцца да Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”.

Музей Васіля Быкава, 2018

Кіно – гэта бязмежны і разнастайны свет, у якім акцёры жывуць жыццём сваіх герояў, часам захапляючыся так, што забываюць пра сваё асабістае жыццё. Часам кіно забаўляе, падымае настрой; часам прымушае задумацца і пасумаваць, але яно робіць наша жыццё больш яркім, цікавым і, безумоўна, прыгожым.

Завітаўшы ў Музей-дачу Васіля Быкава вы маеце магчымасць:

  • наведаць музейны кінатэатр;
  • паспрабаваць сябе ў ролі мультыплікатара;
  • праверыць сваю кінапамяць;
  • прымерыць на сябе вобразы герояў кіно і мультфільмаў;
  • цікава пабавіць час.

Запрашаем папрыгоднічаць разам з намі!


Кошт уваходнага квітка: 2 рублі.

Месца правядзення: Мінскі раён, а.г. Ждановічы-6, вул. 6-я Дачная, д.62.

Тэлефон для даведак: (017) 335-44-47.

Адрес: Мінскі раён, а.г. Ждановічы-6, вул. 6-я Дачная, д.62
Телефон: 8 017 335 44 47
E-mail: bellitmuseum@tut.by
Сайт: http://bellitmuseum.by/muzey-dacha-vasilya-byikava/

Советуем посмотреть: