Литературный музей Янки Купалы

СОН НА КУРГАНЕ

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае 19 мая з 19.00 да 24.00 стаць актыўным удзельнікам містэрыі “Сон на кургане” у рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў 2018”.

Толькі на адну ноч экспазіцыя музея ператворыцца ў чароўны лес, поўны міфічных істот і нечаканых, а таму цікавых здарэнняў, але, як высвятліцца ў фінале, усё, што адбывалася – толькі сон! Не абыдзецца без прыемных сюрпрызаў і падарункаў!

Сустрэча з героямі беларускай міфалогіі ў віртуальнай рэальнасці стане незабыўнай дзякуючы партнёрам музея – стваральнікам гульнёвай версіі праекта LIPA.CLUB.

Не прапусціце! Упершыню ў Мінску выстаўка “Булгакаў – з’ява незаконная” з фондаў літаратурна-мемарыяльнага музея М.Булгакава (г. Кіеў, Украіна).

Каля музея адбудзецца канцэртная праграма ў этна стылі з удзелам гуртоў, яскравае выступленне якіх можна паслухаць абсалютна бясплатна:

  • «DZIVASIL»
  • «ARATSEYA»
  • «KETRI»
  • «SHAMAN JUNGLE»

Агромністая тэматычная фотазона даўжынёй звыш 10 метраў дасць магчымасць захаваць прыгожыя моманты жыцця не толькі ў памяці, але і ў асабістай фотагалерэі!

І, канешне, дадатковая прыемная магчымасць – набыць на ўспамін выраб на любы гаманец і густ на Кірмашы рамёстваў!

 

Толькі 1 раз у год!

Толькі 1 ноч!

Толькі 1 рубель!

Даведкі па тэлефоне 327 78 66

Адрес: 220030, ул. Янки Купалы, 4, г. Минск
Телефон: 8 (017) 327-78-66
E-mail: kupalamuseum@mail.ru
Время работы музея: 9.45 – 17.45 (пн. – сб.),
9.45 – 20.30 (чт.),
9.45 – 17.15 (пт. и предпраздничные дни)
Сайт: http://kupala-museum.by/

Советуем посмотреть: