Шаноўнае спадарства!😊
Ужо заўтра мы разам з Вамі адзначым Ноч музеяў — 2020. Да гэтай падзеі наш музей падрыхтаваў для Вас шмат цікавостак. Завітвайце ў 18.00 у нашы сацыяльныя сеткі, каб разам правесці музейнае свята!
Падчас анлайн-мерапрыемства Вас чакае:
⭐ 18.00 — «Наш музейны свет» — падарожжа па 10 літаратурных музеях нашай краіны.
⭐ 18.15 — гульня-пазл «Наш музейны свет». Кожны зможа паспрабаваць свае сілы ў збіранні пазлаў у рэжыме анлайн.☺
⭐ 18.45 — «Літаратурныя ночы музея» — узгадаем прыемныя моманты Музейнай ночы мінулых гадоў.
⭐ 19.00 — майстар-клас па манатыпіі ад мастачкі Марыны Эрэнбург.
⭐ 19.15 — гульня на памяць «Творы і творцы», дзе праверым, як добра вы ведаеце пісьменнікаў-юбіляраў 2020 і іх творы.
⭐ 19.30 — «Каласы на дарогах і сцежках» – адправімся ў падарожжа з інтэрактыўнай картай па рамане Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.
⭐ 19.45 — анлайн-тэст на веданне рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.
⭐ 20.00 — відэаінтэрв’ю з галоўным захавальнікам Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Васілінай Міцкевіч на тэму “Уладзімір Караткевіч і Якуб Колас”.
⭐ 20.15 — анлайн-тэст на веданне твораў Уладзіміра Караткевіча.
⭐ 20.30 — «Васіль Быкаў. Справы аўтамабільныя» – відэаэкскурсія супрацоўніка музея Ірыны Князевай па Музею-дачы Васіля Быкава.
⭐ 20.45 — анлайн-тэст на веданне культавых твораў беларускай літаратуры другой паловы ХХ ст.
⭐ 21.00 — запрашаем Вас у музейную кіназалу на фільм “Альпійская балада”, зняты ў 1965 годзе на кінастудыі “Беларусьфільм”.
⭐ 22.00 — падарожжа па мультымедыйнай кнізе “Біблія Васіля Кораня 1692–1696 гг.”
⭐ 22.15 — відэаканцэрт Уладзіміра Лябецкага з выкананнем твораў Гедэміна Радкевіча.
Далучайцеся!