Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы 18 мая 2020 года запрашае разам адзначыць Міжнародны Дзень і Ноч музеяў, якія ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Міжнароднага Савета ICOM адбудуцца ў рэжыме on-line.
Музей сёння сумуе па сваіх дапытлівых экскурсантах, яму не стае іх прысутнасці, усмешак, эмоцый, апладысментаў, аншлагаў на вернісажах і культурных праектах. Яго думкі і успаміны ад першай асобы ў відэароліку 16 мая а 19 гадзіне.
18 мая на працягу дня і ўначы музей рыхтуе для сваіх прыхільнікаў розныя цікавосткі:
10.00 – віктарына “Я памятаю” у сацыяльных сетках музея – самыя адданыя сябры Купалавага дому адкажуць на яго пытанні пра Музейныя ночы, пачынаючы з 2015 года;
12.00 – флэшмоб “З Купалам у сэрцы” – прапануем паглядзець, як жывуць і працуюць “З купалам у сэрцы” супрацоўнікі музея;
14.00 – флэшмоб “Адпачні ЯК” – просім адпачыць на канапе як Янка Купала і паўтарыць яго фотаздымак, зроблены ў гасцініцы “Масква”;
17.00 – віртуальнае адкрыццё выстаўкі “Сваякі” да 100-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы;
19.00 – флэшмоб “36,6о#ДзякуйДоктар” – цікавыя гісторыі сяброўства Янкі Купалы з дактарамі і словы шчырай удзячнасці тым, хто ратуе нас сёння;
20.00 – у прамым эфіры на YouTube канале канцэртная праграма на словы Янкі Купалы «Тутэйшы» Аляксандра Віслаўскага (спасылка)
23.00 – віртуальная экскурсія па фондасховішчах музея “Таямніцы Купалавага дому”. Музей пакажа рарытэты, якія звычайна схаваныя ад вачэй наведвальнікаў, і раскрые іх сакрэты.
#люблюкупалу#люблюмузей#адпачніЯК
Будзь on-line разам з намі!!!