18 мая з 12.00 да 24.00

12.00-24.00 – анлайн-марафон «Happy hour»
У сетках Instagram, fb, vk кожную гадзіну (з 12. 00 да 24. 00) будуць з’яўляцца пытанні-асацыяцыі, падпісанты мусяць сабраць максімальную колькасць адказаў і атрымаць падарунак ад музея. Пытанні будуць звязаны з канкрэтнай лічбай і музейнымі прадметамі, аздабленнем, гісторыяй.

12.00-20.00 – гарадскі квэст «Падарожжа на край ночы»
У розных кропках горада Мінска, звязаных з жыццём і творчасцю Якуба Коласа, супрацоўнікі схаваюць ключы-адгадкі, якія наведвальнікі змогуць анлайн (даслаць геалакацыю) ці офлайн (фота) знайсці і раскрыць галоўную таямніцу Коласа.

12.00-20.00 – падвядзенне вынікаў конкурсу «Назад у будучыню» па мадэляванні карціны свету герояў паэмы «Новая зямля» ў сучаснасці. Да 16.00 доўжыцца 4 этап, пасля – абвяшчэнне пераможцаў.

12.00-13.30 – віртуальная экскурсія па актуальных выставах Дома Коласа.

13.30 – Zoom meeting з супрацоўнікамі музея Якуба Коласа, сябрамі музея (чытаюць урыўкі любімых твораў розных аўтараў, адказваюць на пытанні падпісантаў). Відэа размесцяць у сетках.

18.00-19.00 – віртуальны інтэрнет-квест па залах музея “Сакрэты дома Песняра”.
Па сюжэце, Дом Песняра зачараваны, і толькі ўдзельнікі квэста могуць дапамагчы яму скінуць злыя чары і вярнуць памяць жыхарам Дома. Для гэтага трэба разгадваць рэбусы, знаходзіць у экспазіцыі патрэбны экспанат, упісваць адказы ў крыжаванку і ў выніку атрымаць чароўныя словы-заклінанні.

19.00-20.00 – серыя ролікаў да анлайн-выставы, прысвечанай аповесці “Дрыгва” і яе галоўнаму герою.

20.00-21.00 – анлайн-гульня “Адгадай твор Якуба Коласа па трох словах”, а таксама прэзентацыя музейнай выставы да Міжнароднага дня сям’і.

21.00-22.00 сумесны праект Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Таямніцы фондаў Песняра” да юбілею У. С. Караткевіча. Прэм’ера відэа-фільма “Якуб Колас і прырода”, створанага юным сябрам музея сямікласнікам Аляксеем Волкам.

22.00-23.00 – вячэрні анлайн-праект “Сны Якуба Коласа”, гледачы ўбачаць відэа са спальнага пакоя Я. Коласа з дэманстрацыяй рэчаў інтэр’еру, скрытых ад вачэй наведвальнікаў.

23.00-24. 00 – анлайн-гульня па сумеснай выставе музея Якуба Коласа і мастака Анатоля Бяляўскага “Вандроўкі па Беларусі” і эксклюзіўнае відэа з яго майстэрні.

Пераможцы конкурсаў і гульняў атрымаюць прызы ад музея.

Сардэчна запрашаем далучыцца да нас!

Instagram
Facebook
Вконтакте
YouTube-канал Yakub Kolas Museum