Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на штогадовую акцыю «Ноч музеяў», якая гэтым разам збярэ ўсіх прагных да перамогаў і рэкордаў.

Цягам свята ў Вас будзе магчымасць паўдзельнічаць ў разнастайных спаборніцтвах — сур’ёзных і не вельмі. Паспявацць «стадыённыя» хіты разам са Спеўным сходам Сяргея Доўгушава. Пазмагацца ў імправізаваных турнірах ад нашых сяброў і партнёраў. Узгадаць гульні і забавы дзяцінства. Разгадаць музейны квэст ды навыперадкі прабегчы ад Вільні да Мінска па Зачараваным царстве.

Адной з галоўных падзей «Ночы музеяў» стане паэтычнае спаборніцтва «Мінскі рахунак», на якім паэты самі выберуць мацнейшага з іх.

Музычнай аздобай мерапрыемства стануць выступы гурта «Ketri» і Георгія Дабро.

Будуць разыграны прызы ад lstr.bySupertoys.by, Саюза беларускіх пісьменнікаў, symbal.by і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Удзельнічаць можна як ў складзе каманды так, і індывідуальна.


Час: 18 мая, 17.00 — 24.00.

Уваходны квіток: 3 рублі.

У касе музея можна набыць за 5 рублёў адзіны квіток на Ноч музеяў у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры і Літаратурным музеі Петруся Броўкі.

Адрас: вул. Максіма Багдановіча, 7а.
Тэлефон для даведак: 8 017 334 42 69.