ночь музеев 2021 в Суле

«Дні музеяў у Суле»

Шаноўныя госці,  запрашаем далучыцца  да гістарычна-інтэрактыўных вандровак і майстар-класаў, якія пройдуць у “Вялікім княстве Сула” 22-23 мая  і разам адзначыць міжнародны Дзень музеяў.

 22-23 мая:

14.00 — Гістарычная вандроўка “Ад першабытнасці да варагаў”.

Пачатак ад Кромлеха (пляцоўка нумар 1).

Вы даведаецеся пра паганскія абрады і побыт старажытных людзей, наведаеце хату Чараўніцы,  убачыце паселішча Варагаў, паўдзельнічаеце ў спаборніцтве па кіданню сякер,  павандруеце на варажскім караблі «дракары».

22-23 мая:

16.00 – Гістарычная вандроўка “Беларусь — краіна замкаў. Першыя гарады і адукацыя. Магдэбургскае права”.

Пачатак ад Млына (пляцоўка нумар 6).

Вы пазнаеміцеся з гатычным кварталам, Сульскай Вежай, даведаецеся пра рыцарскія традыцыі ВКЛ, пабачыце сапраўдную баявую зброю, паўдзельнічаеце ў майстар-класах па кавальскай і ганчарнай справе, наведаеце Калегіум, дзе пазнаеміцеся з гісторыяй адукацыі і асветы на  тэрыторыі Беларусі.

Таксама ў  праграме выхадных:  майстар-класы па ганчарнай і кавальскай справе, прадстаўленне лялечнага тэатра — «Батлейка», міні канцэрт фісгармоніі і дуды, катанне на брычцы, наведванне больш за 25 музеяў і інтэрактыўных пляцовак.

Актыўных наведвальнікаў чакаюць сюрпрызы на працягу дня, а ўсіх, хто пражывае  ў комплексе, раніцай чакае келіх шампанскага!

 * У праграме магчымы змены

Няма абмежаванняў  па ўзросту: 0+

Ўваходны квіток на тэрыторыю парка:

  • Дарослыя- 20 руб
  • Сябры Сулы – 15 руб (каб стаць сябрам падпішыся на адну з нашых сацсетак)
  • Дзеці —  10 руб
  • Дзеці да 7 гадоў — уваход вольны

Браніраванне гатэляў:

  • +37533-644-54-51
  • +37544-544-54-51

Падрабязнасці на сайте

Мы ў сацыяльных сетках: facebook, instagram, YouTube