Рэтрападарожжа

«ЗНОСІНЫ З МІНУЛЫМ. НАБЫЛІ ЦІ СТРАЦІЛІ?»

Музей истории белорусского кино, 2018

Рэтраспектывы «На экране – Гаральд Ллойд». Да 125–годдзя з дня нараджэння знакамітага коміка нямога кіно, 8 сеансаў (12.00 – 23.00).

У 14.00, 16.00, 18.00, 20.00 – лекцыя «Кінематаграфічныя цацкі» пра спробы ажывіць малюнак да братоў Люм’ер, знаёмства з некаторымі ўзорамі і ўдзел у стварэнні «кінацацкі».

Будзе працаваць выстава ўнікальнай аўтарскай фатаграфіі Пятра Таранды «Правінцыя» – выразныя дакументальныя сведчанні назаўжды мінулай эпохі, каля 100 дакументальных сюжэтаў з жыцця беларускай правінцыі 1950–1960–х гг.

Таксама гасцей чакае атракцыён «Маментальная фатаграфіі».


Тэлефон для даведак: 327 10 75.