Ночь музеев 2019 в Любани

Любанскі музей народнай славы запрашае ўсіх жадаючых у вандроўку па знакамітых маёнтках беларускай шляхты.

Вас чакаюць сюрпрызы і дзівосныя замалеўкі. Толькі ў гэтую ноч вы зможаце ўбачыць сапраўдныя слуцкія паясы, згуляць у старажытныя шляхецкія гульні, адправіцца на паляванне з Сапегамі, даведацца аб таямніцах бібліятэкі Храптовічаў і шмат іншага.

Бонусы для наведвальнікаў з малымі сабачкамі або з блюдамі традыцыйнай беларускай кухні.