МУЗЕЙ ЯК КУЛЬТУРНЫ ЦЭНТР: БУДУЧЫНЯ ТРАДЫЦЫЙ

Культурныя традыцыі беларусаў цягнуць свае карані з глыбіні вякоў. Старажытныя легенды і казкі, абрады і песні, ежа і вопратка, найперш —лад жыцця. Памяркоўнасць і сціпласць, гасьціннасць і ветлівасць — гэта ўсё нашы традыцыі, тое, чым мы жывем і сёння, тое, што мы павінны збярэгчы і перадаць нашым нашчадкам.

Няхай ласкавы ветрык вясновай целпыні ўвечары 18 траўня прывядзе Вас да дзвярэй Сенненскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Адчыніўшы дзверы, Вы патрапіце на мерапрыемства, якое распавязде пра самыя адметныя і самыя цікавыя старокі гісторыі і традыцый Сенненскага края, якія прыйшлі да нас з глыбіні вякоў і прысутнічаюць у нашым жыцці і сення.

Вас чакае:

Першая частка — “Легенды сівой даўніны” – распавядзе пра традыцыйную вопратку нашых продкаў, як простых, так і заможных—магчыма, Вам пашчасьціць апынуцца на балі ў саміх князеў Сенскіх, а пасля прывітацца з гаспадыняй фальварка Беліца Марыяй Свяцкай.

Другая частка — “Ваколіцы Сянно на фотаздымках пачатку ХХ ст.” – адлюструе архітэктурнае багацце гораду і яго ваколіц, а таксама яго жыхароў на фотаздымках мясцовых фатографаў п.п. ХХ ст.

Трэцяя частка — “Нацыянальны арнамент як традыцыйны гістарычны код” — экскурсаводы распавядуць пра выкарыстанне арнаменту ў нашым паўсядзенным жыцці, а таксама, як ён з’явіўся ў жыцці нашых продкаў, які сэнс ён мае .

Сардэчна запрашаем шаноўнае спадарства!