ПАДАРОЖЖА Ў ЧАСЕ

Ночь музеев-2018, Музей истории музыкальной и театральной культуры

 

19.00 – УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ НОЧЫ МУЗЕЯЎ

Выстаўка “Жыццё беларускіх дваран на мяжы стагоддзяў”.

Дзякуючы артэфактам, прадстаўленым на выстаўцы, наведвальнікі атрымаюць магчымасць дакрануцца да побыту бедарускіх дваран XVII-XIX стст., а таксама зрабіць фота ў інтэр’ерах.

₪₪₪₪₪₪₪₪₪

19.40 – ВОЛЬГА АКУЛІЧ І ГУРТ “ВЕРАСЕНЬ”

“Верасень” – беларускі музычны гурт, грае ў стылях “інтэлектуальны рок” і “стым-рок”.

₪₪₪₪₪₪₪₪₪

20.30 – МАЙСТАР-КЛАС ПА ПАРНЫХ ТАНЦАХ ХІХ СТ. ад студыі гістарычнага танца “Версаль”.

₪₪₪₪₪₪₪₪₪

21.15 – МАЙСТАР-КЛАС ПА ТАНЦАХ ПЕРШАЙ ТРАЦІНЫ ХХ СТ. ад школы танцаў “Gistrion”:

факстрот, хезітэйшн вальс, танга і макшыш, а таксама інтэрактыў для натоўпа ў энімал стайл (пры падтрымцы джаз-бэнда MASTERSKAYA 41).

₪₪₪₪₪₪₪₪₪

22.00 – НОВААРЛЕАНСКІ ДЖАЗ АД MASTERSKAYA 41.

MASTERSKAYA 41 – гэта джаз-бэнд з Мінска, удзельнікі якога аб’яднаны ідэяй аднаўлення аўтэнтычнага гучання. Натхнёныя блюзам і дыксілендам Новага Арлеана, французскім джазам Джанго Рэйнкарда, яны пастаянна асвойваюць новыя інструменты, эксперыментуюць, спасцігаючы розныя напрамкі джазавай музыкі, надаюць значную ролю вывучэнню мастацтва імправізацыі.

Для тых, хто стаміўся танцаваць – майстар–клас па стварэнні папулярнай цацкі віктарыянскіх часоў – тавматропа.