ШТО НАШ МУЗЕЙ?.. ТЭАТР!!!

Кожны наведвальнік, прыходзячы у музей, трапляе на свайго рода “спектакль” . Тэатр аднаго акцёра – так вобразна можам мы назваць працу музейнага экскурсавода. Штодня праз уласнае слова і экспанаты ён малюе карціну мінулага. Лёсы, людзі, гарады, вершы – усё гэта знітоўваецца ў музейным экскурсе ў адну карціну. Але хутка наступіць дзень, калі не толькі экспазіцыя, але і ўвесь музей ператворыцца ў адну вялікую тэатральную пляцоўку.

Музей Максима Богдановича, 2018

Завітаўшы ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча 19 мая вы маеце магчымасць:

– адчуць сябе не толькі гледачом, але ўдзельнікам музейна-тэатральнай дзеі;

– убачыць батлейку, тэатр часоў Максіма Багдановіча, і сучасныя лялечныя тэатры;

– наведаць майстар-класы ад прафесіяналаў сваёй справы (акцёрскае і танцавальнае майстэрства, тэатральны грым, выраб лялек);

– паспрабаваць сябе ў ролі акцёра, што знаёміцца са сцэнаром, рэпетуе, робіць грым і вось-вось выйдзе на сцэну;

– паўдзельнічаць у ролевых гульнях;

– паслухаць майстроў мастацкага слова і цікавых музыкаў;

– цікава правесці час.

ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВА

Выставачная зала

15.00 — Тэатр “Лямцавая Батлейка” – тэатралізаванае чытанне кніжкі шведскай пісьменніцы Гунілы Бэргстрэм “Суперкніга пра Біла з Болаю”.

16.00 — Прадстаўленне “Падарожжа ў чароўны свет батлейкі”, майстар-клас “Сам зраблю батлеечную ляльку”.

17.00 — Прэзентацыя кнігі Валерыя Гапеева, пераможцы Прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў і за яе мастацкае афармленне, «Мая мілая ведзьма».

Прэзентацыя кнігі “Пітэр Пэн”, сустрэча з перакладчыкам Уладзем Лянкевічам.

18.00 — Тэатр “Жывое слова”.

19.00 — Кацярына Ваданосава і гурт “Fantasy Orchestra”.

20.00 — Майстар-клас па танцах ад танцавальнай школы “Kvartal” (кіраўнік Юлія Шостак).

21.30 — Выступленне гурта “Гарадскі вал”.

22.00 — Тэатр “Дом сонца”.

23.00 — Выступленне гурта “NZ” з новай электрычнай праграмай.

Экспазіцыя

15.00 — Дзіцячая забаўляльная праграма: “У госці да Мушкі-зелянушкі”, “Мой радавод і род Максіма”.

17.00, 19.00 — Тэатр святла і ценю “Змешаны лес” з замалёўкай “Цмокі”.

18.00 — Майстар-клас па грыме ад выкладчыкаў БДУКіМ.

19.00 — Майстар-клас па акцёрскім майстэрстве ад школы “Art-talk”.

20.00 — МузеяДзея: выступленне бардаў Андрэя Мельнікава, Аляксея Жбанава

20.00-23.00 — Ролевыя гульні жывога дзеяння “LARP” – псіхалагічны тэатр імправізацыі.

Фае

  • Пляцоўка “Карані”
  • Фотазона.
  • Аніміраванае прадстаўленне ад “Мастерской впечатлений”.
  • Майстар-клас па вырабе лялькі з тканіны (СЭТ)
  • Гульні.

Музей Максіма Багдановіча, 2018


Пачатак:

  • дзіцячая праграма – 15.00;
  • дарослая – 18.00.

Уваходны квіток: 5 рублёў.