Ночь музеев 2019 Кашкуревич

 

Вас, хто адчувае ў глыбіні сваяго сэрца прагу да мастацтва, да свабоднай творчасьці і мае час каб расчыніць і развіць ў сабе крэатыўную энэргію:

Запрашаем!

Калі ласка

Добро пожаловать

Wilkommen

Вы, любога ўзросту, любой прафесіі, любой філасофскай ды і жыцьцёвай арыентацыі, прыходзьце! Усім вам мы будзем шчыра рады.

Прыходзьце каб пазнаёміцца, пагаварыць, памаляваць, памузыцыраваць, паспрачацца, пасябраваць…

…пабавіць час за добрай экалагічнай гарбатай і кавай, якая заўседы мае свой асабісты смак.

Размаўляем на «дыялектах» усіх тых моваў, якія ствараюць прастору асалоды па-ра-зу-мень-ня.


Час:

  • 18-га траўня з 20.00 па 1.00 ночы
  • 19-га з 12.00 па 20.00

Уваход вольны.