Литературный музей Янки Купалы

Толькі на адну ноч экспазіцыя музея стала чароўным лесам поўным міфічных істот і нечаканых, а таму цікавых здарэнняў.

Незабыўнай стала сустрэча з героямі беларускай міфалогіі ў віртуальнай рэальнасці дзякуючы партнёрам музея – стваральнікам гульнёвай версіі праекта LIPA.CLUB.

Удзельнікі акцыі атрымалі магчымасць пазнаёміцца з выстаўкай “Булгакаў – з’ява незаконная” з фондаў літаратурна-мемарыяльнага музея М.Булгакава (г. Кіеў, Украіна), якая упершыню экспануецца ў Мінску выстаўка

Ля музея адбылося яскравае выступленне гуртоў: «DZIVASIL», «ARATSEYA», «KETRI», «SHAMAN JUNGLE».

Агромністая тэматычная фотазона даўжынёй звыш 10 метраў прадставіла магчымасць захаваць прыгожыя моманты жыцця не толькі ў памяці, але і ў асабістай фотагалерэі!

Адрес: 220030, ул. Янки Купалы, 4, г. Минск
Сайт: kupala-museum.by

Советуем посмотреть: