Музей «Лошицкая усадьба»

19 мая 2018 года музей “Лошыцкая сядзіба” – філіял ДУ “Музей гісторыі горада Мінска” ў трэці раз далучыўся да Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”. Гэтым годам мерапрыемства прайшло пад канцэпцыяй “Машына часу”.

Супрацоўнікі музея праз інтэрактыўныя гульні і мерапрыемствы знаёмілі наведвальнікаў сядзібы з цудоўнымі часамі Лошыцы пры Прушынскіх і Любанскіх, Лошыцы савецкай і Лошыцы падчас рэканструкцыі.

Акцыя атрымала шырокі рэзананс у беларускіх СМІ. У Лошыцу прыязджалі журналісты з тэлеканалаў СТВ і АНТ, анонсы мерапрыемства апублікавалі TUT.BY, Relax.by, Минск-Новости, Новы Час, турыстычная кампанія “Travel”, а таксама афіцыйны сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, студэнты якога прымалі актыўны ўдзел у правядзенні акцыі.

“Ноч музеяў 2018” у Лошыцкай сядзібе не адбылася б без дапамогі нашых цудоўных партнёраў – Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі, творчай студыі “Куфэрак”, творчай майстэрні “Басталія” і Беларускага саюза дызайнераў.

Мы ўдзячны ўсім Вам – людзям, без якіх не было б Лошыцы сучаснай – культурнага асяродка паўднёвай часткі Мінска!

Да новых сустрэч на “Ночы музеяў 2019”!

Адрес: 220030 г. Минск, проезд Чижевских, 8
Сайт: minskmuseum.by/muzej-loshitskaya-usadba

Советуем посмотреть: